Знайсці
03.02.2024 / 20:242РусŁacБел

У Полацкім універсітэце адкрылі вайсковую кафедру

У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай урачыста адкрылі вайсковую кафедру. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінабароны, мясцовых органаў улады, рэктарата ВНУ.

Конкурс на вайсковую кафедру ў ПДУ складае 2,5 чалавека на месца пры наборы 100 чалавек. Цяпер ідзе прыём заяў ад студэнтаў, якія з 1 сакавіка пачнуць навучанне.

Навучанне там будзе праходзіць па наступных спецыяльнасцях: «Артылерыйская разведка», «Наземныя сродкі радыёэлектроннай барацьбы», «Інжынерна-сапёрная служба» і «Аўтамабільныя падраздзяленні». 

Студэнты маюць прайсці на кафедры страявую, агнявую, тапаграфічную і вайскова-медыцынскую падрыхтоўку. Таксама яны пазнаёмяцца з метадамі хімічнай і біялагічнай аховы.

Узначаліў вайсковую кафедру ПДУ палкоўнік Леанід Мірзатаеў. Ён выпускнік Вайсковай акадэміі Беларусі, праходзіў службу ў войску на пасадах ад камандзіра ўзвода — начальніка аўтамабільнай службы батальёна да начальніка базы рэзерву аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Тут вучыліся Патрушаў і Тозік. Што за напаўсакрэтная ўстанова, якая рыхтуе кадры для КДБ

«Па асабістым указанні не ўзялі на працу». Чым займаюцца ў беларускіх ВНУ прарэктары па бяспецы і пры чым тут КДБ

У Полацкім універсітэце прайшоў «Дзень выбару прафесіі». Выбар нешырокі

Прапаганда расказала пра затрыманні ў Полацкім універсітэце і паказала заплаканых супрацоўніц

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
1
гоблен/адказаць/
03.02.2024
Студенты ПГУ теперь смогут не терять время в армии? Тогда плюсую люто! :)
0
надо идти дальше - /адказаць/
04.02.2024
так можно ж и в детских садах уже военные кафедры организовывать… Зачем время терять? Ведь кузьмичи- глубинарии или зэки-спидозники когда нить в Крынках закончатся, а тут - раз - и молодая смена уже готова на фарш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера