Знайсці
03.02.2024 / 17:083РусŁacБел

Былому прэм'еру Пакістана і ягонай жонцы далі па 7 гадоў зняволення за тое, што надта хутка пажаніліся

Суд у Равалпіндзі прысудзіў былога прэм'ер-міністра Пакістана Імрана Хана і яго жонку Бушру Бібі да сямі гадоў пазбаўлення волі за хуткае вяселле пасля разводу. Для Хана гэта ўжо трэці прысуд, вынесены цягам тыдня, піша «Настоящее время».

Імран Хан (трэці злева ў першым радзе) і Бушра Бібі пажаніліся ў 2018 годзе. Фота з архіва

Суд пастанавіў, што Хан і Бібі парушылі ўстаноўленую ў Каране забарону жанчынам выходзіць замуж адразу пасля разводу.

Бібі развялася ў лістападзе 2017 года і павінна была вычакаць тры месяцы, перш чым уступіць у шлюб зноў, — у ісламе гэты перыяд называецца Ідай. А яна выйшла замуж за Хана ўжо ў лютым 2018 года.

У дачыненні да Хана заведзена больш за 50 крымінальных спраў, уключаючы тэрарызм. У жніўні 2023 года яго прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў адмыванні грошай.

30 студзеня 2023 года Хан і і экс-кіраўнік МЗС Пакістана Шах Мехмуда Курашы атрымалі 10 гадоў турэмнага зняволення па абвінавачванні ў парушэнні закона аб дзяржтаямніцы. На наступны дзень суд прысудзіў былога міністра і ягоную жонку да 14 гадоў турмы па справе аб карупцыі.

Таксама Хану і ягонай жонцы Бібі забаранілі займаць дзяржаўныя пасады цягам 10 гадоў і прызначылі штраф на суму 787 млн рупій (9,4 млн даляраў) кожнаму.

Апошнія прысуды вынеслі за некалькі дзён да ўсеагульных выбараў, прызначаных на 8 лютага. У іх бярэ ўдзел партыя Хана «Рух за справядлівасць». Вынесены прысуд не дазволіць самому Хану браць удзел у выбарах на працягу наступных пяці гадоў.

Чытайце таксама:

Экс-прэм'ера Пакістана і экс-зорку крыкета пасадзілі на 10 гадоў

Пакістан нанёс удары ў адказ па тэрыторыі Ірана

Пакістан выганяе афганскіх бежанцаў. 1,7 мільёна чалавек павінны пакінуць краіну за гэты месяц

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
16
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
6
4
Gorliwy Litwin /адказаць/
03.02.2024
Як шмат ёсць розных культур. І ўсе, мля, раўнацэнныя. А дзесьці ўдаву трэба спаліць разам з целам мужа. І ўсё раўнацэннна, бо людзі дамовіліся жыць па такіх правілах і ім у іх, мля, ўтульна. Так што трымайся, спадар Імран, табе з культурай не пашанцавала
0
Алеь Нязгода/адказаць/
03.02.2024
Маю ўражаньне што беларускія суддзі спаборнічаюць з пакістанскімі ў маразме.
0
Вавёрка/адказаць/
03.02.2024
Здаецца ў Пакістане таксама захапіла ўладу нейкая хунта.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера