Знайсці
03.02.2024 / 16:434РусŁacБел

Баскетбалісты «Мінска» ўмудрыліся прайграць усе 26 матчаў з 26. Гэта антырэкорд

У апошнім паядынку першага этапу турніру Адзіная ліга ВТБ яны разгромна ў гасцях саступілі саратаўскаму «Аўтадору» з розніцай у 42 ачкі: 63:105.

Ілюстрацыйнае фота БК «Мінск»

Для параўнання: у «Мінска» 26 паразаў у 26 гульнях і, натуральна, апошняе 14-е месца. У «Ніжняга Ноўгарада», што на 13-е месцы, — 7 перамогаў.

У беларускага клуба самая малая колькасць набраных ачкоў і, адпаведна, самая вялікая колькасць прайграных: 1818 — 2334.

На другім этапе каманды, што занялі месцы з 7 па 14-е, згуляюць у два колы.

Адзіная ліга ВТБ — гэта фактычна Адкрыты чэмпіянат Расіі па баскетболе. Сёлета ў ім бяруць удзел 12 расійскіх дружынаў, а таксама «Мінск» і «Астана». У сезоне 2021—2022 яшчэ гулялі талінскі «Калеў» і польская «Зелена-Гура», якія пакінулі турнір пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

У гэтым турніры «Мінск» (раней «Цмокі») гуляюць з сезона 2010/11 і яшчэ ні разу не траплялі ў плэй-оф (васьмёрку наймацнейшых). У мінулым сезоне клуб прайграў 29 з 32 матчаў і фінішаваў апошнім (адзін матч быў выйграны на першым этапе, а два на другім).

Здаецца, што беларускі баскетбол памёр некалькі гадоў таму.

Чытайце таксама:

Красоўкі Майкла Джордана прадалі за рэкордныя восем мільёнаў даляраў

«Ваў! Мне напісала сама Каця Сныціна!» Журналістка «Трыбуны» Сабіна Аліева пра адносіны, камінг-аўт і булінг

Бан беларускага баскетбола працягнулі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2
1
Жвір/адказаць/
03.02.2024
"Цмокі" так удала не выступалі... :)
03.02.2024
Гэта стабільнасьць. Прычым фіг хто паўторыць такую стабільнасьць
0
Цмокі назаўсёды!/адказаць/
03.02.2024
Вось, што бывае, калі становішся манкуртам і адракаешся ад сваіх каранёў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера