Знайсці
03.02.2024 / 13:334РусŁacБел

Грузапаток праз заходнюю мяжу знізіўся амаль на чвэрць

У 2023 годзе праз усходні напрамак Беларусі перамешчана ў тры разы больш грузаў, чым праз заходні.

«Абстаноўка на мяжы ў 2023 годзе была складаная. З 14 пунктаў пропуску на мяжы з Еўрапейскім саюзам сумежны бок закрыў 7, у сувязі з чым рух для транспарту быў ускладнены. Акрамя таго, супрацоўнікі дзяржслужбы суседніх краін даволі слаба апрацоўвалі грузапаток, з-за гэтага фарміраваліся сур'ёзныя чэргі перад пунктамі пропуску», — паскардзіўся старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

Транспартныя патокі праз беларускі ўчастак граніцы ЕАЭС у такіх умовах прадказальна знізіліся. Так, у 2023 годзе праз беларускую граніцу прайшло на 23,7 працэнта грузавых транспартных сродкаў менш, чым за 2022 год.

Пры гэтым грузапатокі пераарыентаваліся на ўсход, і ўжо да канца 2023 года праз усходні напрамак перамясцілася ў тры разы больш грузаў, чым праз заходні.

Чытайце таксама:

Літва ўзмоцніць кантроль за экспартам у Беларусь, каб супрацьстаяць абыходу санкцый

Беларусь пастаўляе ў Расію польскія яблыкі у абход санкцый. Адбываецца гэта з дазволу саміх польскіх пастаўшчыкоў

«Рэгіструем нумары машын у Літве, фірмы — у Польшчы і працягваем вазіць». Дальнабойнікі расказалі, як цяпер ездзяць праз польска-беларускую мяжу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Барыс/адказаць/
03.02.2024
Жора, санкцыі ўвялі пасля таго як расія напала на Украіну, а лукашысцкі рэжым гэтаму пасадзейнічаў, прадставіўшы тэрыторыю, снарады, тэхніку, лагістыку. Вось за такія злачынствы і саўдзел у вайне і ўвялі санкцыі. Скажы за гэта дзякуй лукашэнку.
0
Жора/адказаць/
03.02.2024
Барыс, украінцы сказалі Пуціну не, але іх у чатыры разы болей за беларусаў. Думаеце, у беларусаў і рэжыму быў шанец адмовіцца ад прадастаўлення тэрыторыі? Пасля 1995-96 года, калі грамадства 26 год апрацоўвалі інтэграцыяй і русіфікацыяй, а асабліва неверагодныя асобы спалі і верылі, што яны жывуць у прававой і дэмакратычнай дзяржаве аж да жніўня 2020 года? Пытанне рытарычнае. 
1
Максим Дизайнер/адказаць/
03.02.2024
Невероятные забили проход в прямом и переносном смысле.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера