Знайсці
01.02.2024 / 20:2020РусŁacБел

У Беларусі і Расіі створаць супольныя падручнікі па гісторыі

Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і вышэйшых навучальных устаноў. Пра гэта паведаміў пасол Расіі ў Мінску Барыс Грызлоў.

Фота ілюстрацыйнае

«На мінулым тыдні адбылася вельмі важная падзея, якая тычыцца падпісання дакументаў аб стварэнні расійска-беларускай камісіі па гісторыі. Два складнікі: гэта наша расійская міжведамасная камісія па гістарычнай асвеце, якую ўзначальвае памочнік прэзідэнта Мядзінскі, і, адпаведна, Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які ўзначальвае кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Важна, што мы дамовіліся аб тым, што ў нас будуць адзіныя падручнікі па гісторыі як для школ, так і для ВНУ», — расказаў Грызлоў.

Ён растлумачыў, што «гэтая тэма вельмі важная, таму што да гэтага часу ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей і ў гісторыі Савецкага Саюза, і ў гісторыі яшчэ Расійскай імперыі».

«І цяпер мы дамовіліся аб тым, што мы будзем гэтыя падзеі разглядаць з адзінага пункту гледжання», — заявіў расійскі пасол Грызлоў.

Чытайце таксама:

Беларусь і Расія стварылі камісію для «абароны гістарычнай праўды»

Супрацоўнікаў БДУ абавязалі справаздачыцца перад кіраўніцтвам пра кантакты падчас замежных паездак

Галоўны адэпт рускага міра і СССР праляцеў міма парламенцкіх выбараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
32
0
Дыфтонґер/адказаць/
02.02.2024
Як жэ ганебно. Гэто нават ні просто "союз" а "союзное господарство". І ніябы гісторія ў его ніяйкая огульная істнуе. Рукатвар... Што ж тебе тогды спыніло, Ольгерд?? Як жэ ты ні предбачыў?
02.02.2024
Веданьне гісторыі уласнага краю і так ніколі не было моцным сярод тутэйшых, а як пойдзе далей вось так, то й ўвогуле доўбнямі вырастаць будуць. Як з той мовай станецца - яна як замежная ўжо
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
02.02.2024
арнамент жа з васількоў на вокладцы парабілі - чаго кіпешуеця?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031