Знайсці
01.02.2024 / 20:53РусŁacБел

Заслаўскага дэпутата пачынаюць судзіць за «фінансаванне тэрарызму». Яму пагражае да 15 гадоў турмы

Яшчэ паўгода таму ён ездзіў з Беларусі ў Еўропу. Але неўзабаве пасля гэтага яго затрымалі. Неўзабаве пачнецца суд.

Андрэю Брэмшміту 38 гадоў. Ён мінчук. Да затрымання быў дырэктарам будаўнічай кампаніі «Альфабудснаб».

Таксама мужчына быў мясцовым дэпутатам у Заслаўі, дзе была зарэгістраваная ягоная фірма. І нават быў у выбарчай камісіі на парламенцкіх выбарах у 2019-м.

Мужчына вядомы ў колах так званых алкамінімалістаў — гэта людзі, якія калекцыянуюць міні-бутэлькі ад алкаголю аб'ёмам да 50 мілілітраў. Таксама ён удзельнічаў у сходах калекцыянераў у розных краінах.

Апошняе, што пра яго вядома — мужчына ў канцы мая 2023-га ездзіў у Літву. У чатах ён расказваў, за які час прайшоў мяжу і што хутка збіраецца вяртацца ў Беларусь.

Андрэй — чалавек непублічны і не вядзе сацсетак, прынамсі, пад сваім імем. А ў сеціве зусім няшмат ягоных фота.

Імаверна, неўзабаве яго затрымалі. Яго вінавацяць у «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» і «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання». За гэта яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Па нашых звестках, ён не адзіны, хто апошнім часам патрапіў пад пераслед па гэтым артыкуле. Прынамсі пра некаторых людзей вядома, што яны ахвяравалі крыптавалюту і іх яшчэ чакае суд.

Мы падрабязна пісалі пра тое, як дэананімізуць тых, хто ахвяруе крыптавалюты. Калі спрасціць — праз ненадзейныя біржы або прыватных «перакупаў», а таксама публікацыю ўласных рэквізітаў у іншых крыніцах.

Калі вы ахвяравалі на ініцыятывы, прызнаныя «тэрарыстычнымі» або «экстрэмісцкімі» і не прымалі складаных захадаў, каб супрацьстаяць вашай дэананімізацыі, то вас можа чакаць крымінальны пераслед. Важна ўлічваць гэтую рызыку, асабліва калі вы падумваеце пра вяртанне ў Беларусь.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Мінчука за тры месяцы двойчы асудзілі за данаты. Агулам яму далі дзевяць з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Беларуска ў Польшчы данаціла ў полк Каліноўскага, але грошы не дайшлі. Па вяртанні ў Беларусь яе асудзілі на тры гады калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
27
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031