Знайсці
01.02.2024 / 18:571РусŁacБел

У студзені пасля адбыцця тэрміну выйшлі на волю 35 палітвязняў

Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», у студзені на волю выйшлі як мінімум 35 чалавек, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Двое з іх правялі за кратамі больш за тры гады. Яшчэ дзве жанчыны былі асуджаныя да «хатняй хіміі» і вызваленыя з СІЗА.

На гэты момант у Беларусі налічваецца 1416 афіцыйна прызнаных палітвязняў, іх колькасць павялічваецца амаль штотыднёва.

Адначасова кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на «хімію») ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».

Пры гэтым колькасць палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць у праваабаронцаў дакладных звестак пра іх вызваленне. Раней паведамлялася, што ў студзені выйшлі на волю, у прыватнасці, палітвязні Зінаіда Міхнюк, Аляксандр Бабіч, Андрэй Бяляўскі, Аляксандр Лучыновіч, Арцём Такарчук.

У студзені лукашэнкаўскія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі дзве палітзняволеныя жанчыны ў мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда — Ксеніі Рыжык і Ганне Чаркас прызначылі ў якасці пакарання «хатнюю хімію». Але і гэтыя звесткі могуць быць няпоўнымі, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам.

Чытайце таксама:

У Магілёве затрымалі жонку палітвязня Максіма Сяргеенкі

«Стварае атмасферу ўсёдазволенасці». Мінчука асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэстаў

Супраць затрыманай Аксаны Ючкавіч завялі крыміналку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
0
Неверагодныя/адказаць/
01.02.2024
Гэта адбылося дзякуючы сустрэчы Святланы Ціханоўскай з Шарлем Мішэлем у 2021 годзе. Усе павінны памятаць жорсткую заяву Барэля з патрабаваннямі выпусціць палітвязняў.
Дзякуй Офісу Святланы Ціханоўскай і ейным дарадцам!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031