Знайсці
01.02.2024 / 16:286РусŁacБел

У Познані судзяць беларуса, яму пагражае 7,5 года турмы 

У судзе Познані праходзіць працэс па справе 35-гадовага беларуса Аляксандра, якога абвінавачваюць у здзяйсненні ДТЗ са смяротным вынікам і кіраванні аўтамабілем у стане ап'янення. 31 студзеня абвінавачванне запытала для яго 7,5 гадоў пазбаўлення волі і пажыццёвае пазбаўленне правоў. Прысуд будзе абвешчаны 9 лютага, паведамляе Reform.by.

Фота: gloswielkopolski.pl

ДТЗ адбылося 9 лютага 2023 года. Кіроўца Uber збіў 26-гадовую веласіпедыстку, якая пераязджала праезную частку па велапераездзе. Кіроўца спрабаваў аказаць пацярпелай дапамогу, але дзяўчына памерла на месцы здарэння.

Следства ўстанавіла, што кіроўца перавысіў хуткасць (67 км/г замест дазволеных 50 км/г). Таксама было ўстаноўлена, што кіроўца знаходзіўся пад уплывам наркатычных рэчываў у канцэнтрацыі, эквівалентнай 0,5 праміле.

Аляксандр на судзе сцвярджаў, што ў той дзень не курыў марыхуану, але ўжываў яе за некалькі дзён да аварыі. Абвінавачаны таксама заявіў, што аўтамабіль быў часткова няспраўны. 

Чытайце таксама:

На Новы год беларус збіў насмерць веласіпедыстку ў Польшчы. Яму шукаюць адваката, які б разумеў рускую

Памёр у эміграцыі гродзенец, які ў 2020-м адзіны пайшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы

У Вільні вынеслі вырак беларусу за напад на беларускую амбасаду. Пакаранне ён ужо адбыў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
13
01.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Ну.../адказаць/
01.02.2024
БМВіст, у РБ умоўна дазваляецца перавышэнне да 10 км/г. Тут 17. І шмат дзе палякі едуць 50-55 , не болей. Так што парушэнні тут ёсць. Але ж чаму не прыведзена хуткасць веласыпедысткі. Там таксама можа быть 30 км/г
1
Петя/адказаць/
02.02.2024
Я хочу сказать что там в Польше и велосипедисты пренебрегают многим правилам, которые могут уберечь их от несчасных случанв. Водилу не оправдыаю.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031