Знайсці
01.02.2024 / 16:233РусŁacБел

Эксперымент з чатырохдзённым працоўным тыднем дабраўся да Нямеччыны

З 1 лютага сотні супрацоўнікаў 45 нямецкіх кампаній будуць працаваць з трыма выходнымі на тыдзень — пры гэтым з поўным захаваннем заробку.

Фота: Michael Probst / AP

Мэта даследавання — высветліць, ці праўда гэта можа зрабіць супрацоўнікаў не толькі здаравейшымі і шчаслівымі, але і больш прадуктыўнымі, як мяркуюць прафсаюзы, піша Deutsche Welle.

Невясёлы работнікі нятанна абыходзяцца кампаніям, гавораць эксперты. Даследаванне Gallop высветліла, што нізкая ўцягнутасць і працаздольнасць абышлася сусветнай эканоміцы ў 8,1 трыльёна еўра ў 2023 годзе.

Эксперыменты з чатырохдзённым тыднем у ЗША і Канадзе паказалі станоўчыя вынікі — паляпшэнне фізічнага і псіхічнага здароўя, а таксама зніжэнне ўзроўню выгарання.

Па выніках эксперыменту ніводная з кампаній, якія ўдзельнічалі, не планавала вяртацца да пяцідзённага тыдня.

Але ёсць і крытыкі такіх ініцыятыў. На думку міністра фінансаў Крысціяна Лінднера, такі крок паставіць пад пагрозу эканамічны рост і працвітанне Германіі.

Якія менавіта нямецкія фірмы ўдзельнічаюць у эксперыменце, публічна не абвяшчаецца, але вядома, што гэта кампаніі з розных сектараў, 30% з іх базуюцца ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі, 17% — у Бадэн-Вюртэмбергу, 16% — у Баварыі, 6% — у Берліне.

Раней аналагічныя эсперыменты таксама праводзіліся ў Швецыі, Ісландыі, Бельгіі і Партугаліі.

Чытайце таксама:

У Нямеччыне 21-гадовы беларус, перавозячы нелегалаў, пырснуў перцам у твар паліцэйскага. Затрымлівалі з пагоняй

У ФРГ 200 тысяч пасажыраў сёння не сядуць на свой рэйс праз забастоўку аэрапортаў

У Германіі адзін беларускі дальнабойнік пераехаў іншага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
3
Максим Дизайнер/адказаць/
01.02.2024
Зачем нужна 4-х дневная рабочая неделя, если невероятные готовы пахать по 10 часов, 6 дней в неделю, в любом польском захолустье за минималку.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
01.02.2024
ключавое слова ў загалоўку - экскр..вой..эксперымент
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
01.02.2024
мой быўшы шэў паехаў быў (за мае грошы само сабой) у Нямеччыну (сякратаршу выгуляць) пакуль я пахала
дык казаў - едзем такія па аўтабане, а тааам... абочыны не пакошаныя. нейкі рамонт дарогі на шмат кіламетраў. думаем - дзе ж работнікі?* працоўны ж дзень. і толькі праз шмат кіламетраў заўважылі вусатага бургера аднаго - стаіць, курыць. што за ніпарадак? дзе славуты нямецкі орднунг?

*я такая слухайт (прычым прымусова) гэта ўсё па іхным вяртанні і думайт - дзе-дзе... ну ў п
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031