Знайсці
01.02.2024 / 16:11РусŁacБел

У Аўстраліі трохгадовы хлопчык апынуўся ў аўтамаце з цацкамі і не змог вылезці 

У аўстралійскім штаце Квінсленд праваахоўнікі выратавалі трохгадовага Ітана, які залез у аўтамат з цацкамі Hello Kitty і захрас у ім.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 31 студзеня ў гандлёвым цэнтры, піша The Guardian. Хлопец палез у аўтамат за плюшавай цацкай.

На відэа, якое апублікавалі праваахоўнікі, дзіця сядзіць сярод цацак і праз шкло спрабуе прыслухацца да ўказанняў дарослых, якія падказаць яму шлях да выхаду.

Пазней стала зразумела, што іх старанні з'яўляюцца безвыніковымі, праваахоўнікі вырашылі адцягнуць увагу хлопчыка, каб разбіць шкло ў аўтамаце.

Калі дзіця апынулася як мага далей ад шкла, паліцыянты яго разбілі — Ітан не зразумеў, што здарылася, аднак з радасцю пакінуў гульнявую пастку.

«Цяпер ты дакладна выйграў прыз, якую цацку выбераш?», — сказаў Ітану адзін з праваахоўнікаў, які яго вызваляў.

Па словах бацькі дзіцяці Цімаці Хопера, сын залез у аўтамат, калі той «на секунду адвярнуўся». Ён дадаў, што, верагодна, Ітан, які вельмі любіць цацкі, на працягу 10-15 хвілін у аўтамаце перажыў «найлепшы момант свайго жыцця».

Па словах прадстаўніка паліцыі, гэта першы падобны інцыдэнт у 21 гандлёвым цэнтры штата.

Аўтамат забралі, цяпер ідуць перамовы з пастаўшчыкамі гульнявых аўтаматаў аб мерах, якія дапамаглі б пазбегнуць такіх сітуацый.

Чытайце таксама:

«Уражваюць сваёй рэалістычнасцю». Жанчына з-пад Баранавіч стварае дзівосныя інтэр'ерныя лялькі

«Настальгія па дзяцінстве». Жанчына сабрала калекцыю больш чым з 1000 старых ёлачных цацак, і чаго там толькі няма

За колькі прадаюць савецкія ёлачныя цацкі? Паглядзіце, ці не можаце вы разбагацець

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031