Знайсці
12.12.2023 / 23:4613РусŁacБел

«Людзі выходзілі адтуль мокрыя, быццам у г…но іх мачанулі». Прапагандыст Мукавозчык вучыў патрыятызму жодзінскіх педагогаў

У гімназіі №1 горада Жодзіна прайшла «дыялогавая пляцоўка» на тэму «Патрыятычнае выхаванне сёння — выклікі і прыярытэты». Амаль тры гадзіны перад настаўнікамі і функцыянерамі ад адукацыі выступаў прапагандыст Андрэй Мукавозчык, піша Ex-press.by, друкуючы ўражанні ад таго, што адбывалася, аднаго са сваіх чытачоў.

Чытач выдання, прысутны на гэтым мерапрыемстве, расказаў:

«Мерапрыемства было, як заўсёды, ідэалагічна-ідыятычнае. На яго сагналі дырэктараў школ, фізрукоў, ваенрукоў, супрацоўнікаў аддзела адукацыі.

Смешна, але ў прэзідыуме сядзелі як мінімум двое — намеснік старшыні Жодзінскага выканкама Сушко і прапагандыст Мукавозчык — у якіх дзеці жывуць на Захадзе.

Аднак яны — «спецыялісты па пытанні выхавання падрастаючага пакалення» — расказвалі пра важнасць прышчаплення моладзі пачуцця патрыятызму, пра гістарычную памяць, захаванне традыцый сваіх продкаў.

Гэта было жудасна — колькі лілося брыдоты з вуснаў гэтых прыслужнікаў Лукашэнкі. Людзі выходзілі адтуль мокрыя, быццам у г…но іх мачанулі. Такі прэсінг і каламуць, якіх яшчэ не было».

Чытайце таксама:

«Калі трапіце ў поле зроку, вас знойдуць». Сілавікі прачыталі «лекцыю» брэсцкім студэнтам, на якіх нядаўна ўчынілі аблаву

У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША

«Цяжка быць дзяржаўным прапагандыстам, даводзіцца пісаць адкрытую лухту і дзіч»

На Магілёўшчыне дзяцей сталі вазіць па лукашэнкаўскіх мясцінах. Як у СССР па ленінскіх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
45
0
Дояркавумин/адказаць/
13.12.2023
Влад, страшно быть не рабом.
0
Алек. Ру/адказаць/
13.12.2023
Сатанінская сходка, інакш не назавеш.
1
Евгений/адказаць/
13.12.2023
2, Польша одна. Нельзя так пренебрежительно относится к другим странам. Прямо как у говновозчиков звучит.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031