Знайсці
12.12.2023 / 00:052РусŁacБел

Паглядзіце, якія прыгожыя цацкі на ялінку можна самому зрабіць з вінных коркаў ФОТЫ

Выданне Alovakmag.by прапануе не выкідаць наступным разам пасля святаў коркі з-пад віна і шампанскага — тыя, якія зробленыя з сапраўднага коркавага дрэва. Такія коркі могуць стаць выдатным матэрыялам для творчасці. Толькі зірніце, якія цацкі з іх можна зрабіць.

Фота: Вадзім Буто

Як канструктар

Каб зрабіць цацкі з вінных коркаў, трэба акуратна распілаваць вінныя коркі папярок на роўныя часткі. Атрыманыя кружкі можна адшліфаваць наждачнай паперай, пасля чаго склеіць паміж сабой суперклеем і перацягнуць вяровачкай (для надзейнасці яе таксама можна прыклеіць). Такія цацкі можна размаляваць акрылавымі фарбамі на воднай аснове, папярэдне развёўшы іх вадой.

Коркі ў выглядзе чагосьці

А яшчэ вы можаце проста размаляваць коркі ў выглядзе чалавечкаў. Мацаванне можна зрабіць з дапамогай шпількі: акуратна ўторкніце яе ў корак, а праз пяцельку працягніце нітачку або леску.

А як вам алоўкі, выразаныя з коркаў? Дарэчы, корак выдатна рэжацца звычайным канцылярскім нажом.

Творчы патэнцыял коркаў бязмежны. Здаецца, што з іх можна зрабіць усё, што пажадаеце. Не бойцеся эксперыментаваць і падключаць дадатковыя матэрыялы — гузікі, дрот, бісер, вяровачкі, як гэта рабілі майстрыхі Таццяна Хлапкова і Кацярына Буто.

Чытайце таксама:

Самая навагодняя ежа. Што можна купіць у крамах толькі цяпер

«Цмок на скарбе». На Камароўцы прадаецца даражэзная ёлачная цацка

Маленькая гродзенка два гады кранальна марыла пра плюшавую цацку. Усё здавалася безнадзейным, але скончылася хэпі-эндам

Як сямейная пара кінула працу ў тэатры, каб адкрыць сваю справу. Цяпер яны робяць анёлаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.12.2023
Dobra prapanova ! Adnak zaraz hapae zabavak a 40-50 g0d tamu -usjago ni hapala.....Pamjataiu jak samy rabili.....Jakija byli czudounyja czasy !   Udaczy !
2
Teatotaller/адказаць/
12.12.2023
Прыгожа, але я столькі ня вып'ю. Гэта, відаць, цацкі для сем'яў, дзе надта любяць гэтую справу. Дзецям не пазайздросціш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031