Знайсці
11.12.2023 / 21:5113РусŁacБел

Дональда Туска абралі прэм'ер-міністрам Польшчы

Дональда Туска абралі ў парламенце прэм'ер-міністрам Польшчы. За кандыдата прагаласавала 248 чалавек, супраць — 201. Раней дэпутаты польскага Сейма вынеслі вотум недаверу былому прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму, тым самым адмовіўшыся працягнуць яго паўнамоцтвы.

Дональд Туск. Фота: Omar Marques/Getty Images

«Хачу падзякаваць полькам і палякам — тым, хто ўсе гэтыя гады не губляў веры, што ўсё наладзіцца і мы выганім цемру. З заўтрашняга дня мы выправім тое, што было зроблена, каб кожны адчуваў сябе ў Польшчы як дома», — заявіў Туск.

12 снежня Дональд Туск пакажа сваю праграму і склад урада, пасля чаго ў Сейме адбудзецца яшчэ адно галасаванне. Афіцыйна Дональд Туск зойме пасаду прэм'ера, калі яго прысягу прыме прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Чытайце таксама:

Польскі парламент не зацвердзіў прэм'ерам Матэвуша Маравецкага. Улада памяняецца

Politico назваў самых уплывовых людзей свету. На першым месцы ў Еўропе чалавек, які пакуль не займае ніякай пасады

Новы ўрад Маравецкага ўжо прынёс прысягу перад прэзідэнтам Польшчы. Але ёсць адно істотнае але

Лідары польскай апазіцыі падпісалі кааліцыйнае пагадненне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Жвір/адказаць/
12.12.2023
А калісьці стартавыя ўмовы пасьля развалу саўка ў Беларусі былі значна лепшыя чым у Польшчы. Вось і розьніца паміж дэмакратыяй і дыктатурай, тобок еўрапейскі накірунак альбо сюсюкацца з Расеяй
0
Маркс/адказаць/
12.12.2023
Боьр,если не разбираешься в экономике, в финансах, то и не пиши мудоту. Вы уже показали себя в Беларуси во всей красе. Поляки ему не верят, Карл!!!
0
Янка/адказаць/
12.12.2023
Боьр, вы б лепей курс беларускiх грошаў папрагназавалі. Бо мілітарізаваны бюджэт Расеі будзе рэальным выключна ў выпадку істотнай дэвальвацыі ў Расеі, якая праз створаную Лукашэнкам залежнасць Беларусі хутка прыйдзе да нас.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера