Знайсці
11.12.2023 / 20:28РусŁacБел

Інфляцыя за 11 месяцаў склала 4,9% — Белстат

Спажывецкія цэны ў лістападзе 2023 года выраслі на 0,7%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Харчовыя тавары падаражэлі на 1,1%, нехарчовыя — на 0,4%, паслугі — на 0,2%.

За студзень-лістапад спажывецкія цэны выраслі на 4,9%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 5,2%, нехарчовыя — на 2,8%, паслугі — на 7,2%.

За апошнія 12 месяцаў (з лістапада 2022 года да лістапада 2023-га) цэны выраслі на 5,4%: на харчовыя тавары — на 6,1%, нехарчовыя — 2,4%, паслугі — 8,2%.

Найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год дапускаюць інфляцыю на ўзроўні 7-8%. Пакуль урад разлічвае ўтрымаць рост цэнаў і тарыфаў у межах 6%.

Чытайце таксама:

Заробкі ў Беларусі ніжэйшыя, чым у Расіі, Казахстане і Арменіі

Сярэдні чэк у краме складае 22 рублі

У Беларусі павялічылася гадавая інфляцыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера