Знайсці
11.12.2023 / 18:405РусŁacБел

«Коля ўзяў усё блізка да сэрца». На «Мазырсолі» рабочы памёр пасля таго, як дырэктар прыгразіў яму не падоўжыць кантракта

1 снежня на прадпрыемстве ААТ «Мазырсоль» памёр рабочы. Як расказаў выданню «Флагшток» знаёмы памерлага, работніка звалі Мікалай Заяц, і ён стаў міжвольнай ахвярай заведзеных дырэктарам прадпрыемства «вайсковых парадкаў».

Мікалай Заяц. Скрыншот з відэа тэлеканала «Мазыр»

«Пасля ўвядзення забароны на курэнне рабочыя сользавода хаваліся і курылі ў цэхах. Мікалая злавіў начальнік і далажыў кіраўніцтву. Дырэктар яму прыгразіў, што яму не падоўжаць кантракта. Коля ўзяў усё блізка да сэрца. Перад заканчэннем той жа змены памёр», — расказаў знаёмы Зайца.

У 2020 годзе адным з герояў перадачы тэлеканала «Мазыр» быў сушыльшчык цэха № 2 ААТ «Мазырсоль» з такім самым іменем і прозвішчам. Мяркуючы з каментара, які Мікалай Заяц даў тады тэлевізійнікам, на прадпрыемстве ён прапрацаваў не адзін дзясятак гадоў.

Блогер Андрэй Павук перадаў у рэдакцыю «Флагштока» запіс званка, у якім кіраўнік прадпрыемства Уладзімір Дворнік адказвае на пытанне аб гібелі работніка.

«Не загінуў. Проста сардэчная недастатковасць. Памёр», — сказаў Дворнік, а пасля кінуў слухаўку.

Раней Уладзімір Дворнік увёў на прадпрыемстве жорсткія меры, скіраваныя супраць курцоў. Згодна з яго загадам той, хто не курыць на тэрыторыі завода, атрымлівае матэрыяльнае штомесячнае заахвочванне. Пры гэтым на «Мазырсолі» дзейнічае калектыўная адказнасць: дастаткова аднаму чалавеку з брыгады трапіцца на курэнні ў неналежным месцы, каб спагнанне было накладзена на ўсю брыгаду. Для кантролю работнікаў у арганізацыйнай структуры прадпрыемства створана «камісія па культуры вытворчасці», якую ўзначальвае галоўны інжынер.

Чытайце таксама:

Прапагандысты паспрабавалі аспрэчыць, што цела загінулай украінскай дзяўчынкі было ў мазырскім моргу. Але супярэчаць сабе ранейшым

Работнік «Гомсельмаша» скончыў жыццё самагубствам на працы — Флагшток

Гомельскім ратавальнікам чамусьці спатрэбіўся паліграф

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
МіколкаПаравоз/адказаць/
11.12.2023
Паленне забівае!!! Упс...
4
сумна/адказаць/
11.12.2023
Памёр з-за страху згубіць працу. Хто там жартаваў, што беларусы будуць даплачваць каб на працу хадзіць? А гэта не жарт, вось такія Мікалаі будуць плаціць. Не дабівацца каб ім курылкі зрабілі, а маўчаць і паміраць. 
0
Кировца на панов /адказаць/
17.02.2024
Выбачайце, но буду изъясняться на русском. Зацепил не факт курения, а именно коллективная ответственность всей бригады за "проступок" одного из. Это пздц. Возвращаемся в 19** годы...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера