Знайсці
11.12.2023 / 17:559РусŁacБел

Іга Свёнтэк перамагла Сабаленка ў барацьбе за званне «Гулец 2023 года»

Польская тэнісістка, чатырохразовая пераможца турніраў «Вялікага шлема» і першая ракетка свету стала «Гульцом 2023 года» па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Іга Свёнтэк пасля перамогі на Выніковым турніры WTA ў Канкуне. Фота: Fernando Llano / AP

За гэтае званне са Свёнтэк змагаліся беларуска Арына Сабаленка, амерыканкі Коры Гаўф і Джэсіка Пегула, казахстанка Алена Рыбакіна, чэшка Маркета Вондраўшава.

Прэмія пад назвай WTA Player Award 2023 прысуджаецца штогод, пераможцаў выбіраюць прадстаўнікі міжнародных СМІ.

У мінулым сезоне Свёнтэк заваявала шэсць тытулаў на ўзроўні WTA, у тым ліку другі год запар выйграла «Ралан Гарос» у Парыжы, а таксама стала пераможцай выніковага турніру WTA.

Што тычыцца прызавых, то ў 2023 годзе Іга стала найлепшай у WTA-туры па заробках на турнірах — у яе актыве 9,86 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Два матчы з удзелам Сабаленкі ўвайшлі ў топ-3 мінулага сезона. Але Арына ў абодвух прайграла

$12 мільёнаў за год! Сабаленка ў сусветным топе багатых спартсменак

Трэнер першай ракеткі свету: WTA дапусціла памылку, дазволіўшы ўдзельнічаць у турнірах расіянкам і беларускам

Сабаленка больш не першая. Свёнтак вяртае сабе званне першай ракеткі свету

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Вжэштыш Беластоцкі/адказаць/
11.12.2023
Жвір, дык у яе ж бойфрэнд з какеістаў, ці не так?)
3
Жвір/адказаць/
11.12.2023
Вжэштыш Беластоцкі, у яе можа быць шмат бойфрэндаў, гэта ні пра што ўвогуле. Прыватнае жыцьцё.
0
Польская Іга/адказаць/
12.12.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера