Знайсці
11.12.2023 / 17:374РусŁacБел

Гродзенка пакатала дзіця на цюбінгу, прывязаным да машыны. Ёй занялася міліцыя

Жыхарка Гродна пакатала дзіця на цюбінгу, прывязаным да машыны, і выклала відэа ў тыкток. Але скончылася гэта для яе кепска, бо на матэрыял звярнула ўвагу ДАІ.

 

Скрыншот з відэа

10 снежня ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя аб парушэнні ПДР кіроўцам аўтамабіля Nissan. У горадзе Гродне, на вуліцы Карскага, жанчына вырашыла пракаціць дзіця незвычайным чынам. Дзяржаўтаінспекцыя не пакінула гэтага без увагі і правяла праверку. Парушальніцай аказалася 39-гадовая жыхарка Гродзенскай вобласці», — паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя.

Паведамляецца, што жанчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў, сваю віну яна прызнала.

Аналагічны выпадак, і з тым самым вынікам, нядаўна быў зафіксаваны ў Магілёве.

Чытайце таксама:

Магілёвец пракаціў сына на цюбінгу, прывязаўшы яго да машыны. Ці можна так рабіць?

Дзе ў Беларусі можна актыўна адпачыць зімой

А вы ведаеце, што такое дрында?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
гоблен/адказаць/
11.12.2023
У жанчыны? Розум? Дзе-дзе 🤦 П.С. Хоть ребёнка не убила
1
Менчук/адказаць/
11.12.2023
Ну і ДАІ павіншаваць можна. Параўнаем.

1.30 ночы непадалёк казіно MAXBET на м. Пушкінская гіне пад коламі аўто фрыстайліст Максім Гусьцік.

Знайдзіце навіну па слову "фрыстайліст" і гляньце як менавіта зняў месца здарэньня супрацоўнік ДАІ Мінгарвыканкама. Нават нэонавую шыльду MAXBET не прачытаць. А месца здарэньня апісана так, што нават у галаву не прыйдзе ўвязаць казіно і загінуўшага.

І жанчына, якая сама выклала знятае.

З кім вы параўнаеце ДАІ Беларусі з арлом ці з кондарам?
12.12.2023
гэта была бондарава?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера