Знайсці
11.12.2023 / 15:46РусŁacБел

Сетка крамаў Mile захоўвала ў сябе 33 тысячы копій дакументаў з персанальнымі звесткамі кліентаў

Цэнтр персанальных звестак (ЦПЗ) выявіў факт незаконнай апрацоўкі сканаваных копій.

Ілюстрацыйнае фота: outleto.by

У гэты пералік уваходзілі:

  • пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі права на аб'ект нерухомасці,
  • акты прыёму-перадачы жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду,
  • пашпарты кліентаў.

Копіі названых дакументаў патрабаваліся аператарам для далучэння кліентаў да дысконтнай праграмы і праграмы лаяльнасці сеткі будаўнічых крам «Mile».

ЦПЗ звяртае ўвагу, што неабходнасць прадастаўлення копій дакументаў не прадугледжана заканадаўствам, аб'ём апрацоўваных звестак з'яўляецца залішнім,

аператар парушыў пункт 5 артыкула 4 Закона аб абароне персанальных даных.

На патрабаванне Цэнтра копіі дакументаў былі выдаленыя, а незаконная апрацоўка персанальных даных спынена.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера