Знайсці
11.12.2023 / 11:552РусŁacБел

Паглядзіце, якімі падарункамі ўзнагародзілі галоўнага трэнера футбольнай зборнай і яго памочніка

Сёння адбылася сустрэча кіраўніцтва Асацыяцыі беларуская федэрацыя футбола з трэнерскім штабам нацыянальнай зборнай.

Галоўны трэнер зборнай Карлас Алос і яго памочнік Хасінт Магрынья. Фота: abff.by

На ёй падвялі вынікі сезона і мінулай адборачнай кампаніі, а таксама разгледзелі планы на наступны год, паведамляе АБФФ.

Старшыня АБФФ Мікалай Шарстнёў павіншаваў трэнерскі штаб са святамі і ўручыў падарункі ад партнёра Федэрацыі — Мінскага гадзіннікавага завода «Луч».

Карлас Алос узначаліў нацыянальную зборную па футболе ў жніўні гэтага года. Пад яго кіраўніцтвам наша дружына прайграла Ізраілю (0:1), згуляла ўнічыю з Андорай (0:0), Румыніяй (0:0), Швейцарыяй (3:3), выйграла ў Андоры (1:0) і Косава (1:1) і фінішавала ў групе на 4-м месцы, апярэдзіўшы Косава і Андору.

Чытайце таксама:

Ніякіх дасягненняў, затое досвед працы ў аўтарытарызме. Расказваем пра новага трэнера футбольнай зборнай Беларусі

У новым сезоне Лігі Нацый Беларусь патрапіла ў Лігу C без патрэбы гуляць за выжыванне

Матч чэмпіянату Іспаніі спынілі з-за смерці заўзятара на трыбунах

Японскі гулец падпісаў рэкордны кантракт у гісторыі спорту. Ён большы за кантракты Месі ці Мбапэ

«Віцебск» вярнуўся ў вышэйшую лігу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
11.12.2023
а паглядзіце, які падарунак атрымаў Зяленскі ад новага прэзідэнта Аргентыны
https://youtu.be/oOqUQOlAQAc?si=2n_GNHUX_5JPQBZa&t=213 
1
Жвір/адказаць/
11.12.2023
А што за мадэль гадзіннікаў ? Я вось бачыў тут у аднаго "Луч", усім "Лучам" "Луч"! Хачу сабе такі самы, але нічога падобнага ў крамах няма. А той кажа, што ў ЦУМе набыў, ды пэўна сьвішча, як печ комінам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера