Знайсці
11.12.2023 / 21:377РусŁacБел

Павесьце выкарыстаны пакецік гарбаты на батарэю. Эфект парадуе

Пакецік гарбаты звычайна пасля выкарыстання выкідваецца. Аднак ёсць некалькі спосабаў яго выкарыстання. Адзін з іх — павесіць на батарэю ці на ручку дзвярэй. Расказваем, у чым тут карысць.

Гарбата, як і кава, з'яўляецца адным з самых папулярных напояў. Як сцвярджаюць дактары, абодва напоі станоўча ўплываюць на здароўе чалавека. Калі на кававай гушчы пасля можна паваражыць, то якая карысць ад скарыстанага пакеціка гарбаты?

Аказваецца, ёсць дастаткова дзіўных спосабаў яго ўжывання. Самы хіба што вядомы — выкарыстанне ў якасці кампрэсу для стомленых, раздражнёных ці апухлых вачэй. Эфект палёгкі і вяртання свежасці можна павялічыць, калі пакласці пакецік на некаторы час у халадзільнік. Такі халодны кампрэс часам можа стаць сапраўднай знаходкай.

Выкарыстаны пакецік з гарбатай таксама прыдасца для чысткі розных паверхняў. Дзякуючы сваёй шурпатай паверхні вільготны і цёплы пакецік ідэальна падыдзе для выдалення бруду з ракавіны ці шафаў. Непасрэдна гарбата валодае ачышчальнымі і абястлушчвальнымі ўласцівасцямі. Але не рызыкуйце са светлымі стальніцамі.

Фота: Getty Images

Яшчэ адна арыгінальная ідэя выкарыстання пакеціка — павесіць яго на ручку дзвярэй ці радыятар ацяплення. Толькі папярэдне накапайце на яго эфірнага масла. У такой якасці пакецік заменіць асвяжальнік паветра. Арамат будзе распаўсюджвацца кожны раз, як дзверы будуць адчыняцца ці зачыняцца. Калі ж такі пакецік павесіць на батарэю, то эфект будзе яшчэ лепшы, бо цяпло ўзмацніць прыемны водар.

Пакецік на ручцы дзвярэй ці батарэі, магчыма, выглядае неэстэтычна, аднак гэта кампенсуецца прыемным пахам.

Чытайце яшчэ:

Ці карысныя для сэрца моцная кава і гарбата

Японскі чай матча (маця): чым ён карысны і як гатаваць

Тое, як мы трымаем кубак, раскрывае асаблівасці нашага характару

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
а як нітачка абарвецца, зноў прышыць/адказаць/
12.12.2023
- Фіма, навошта ты ўзяў новы пакуначак чаю?
- На старым ужо нітачка абарвалася.
- А што такое, рук няма прышыць?
  (габрэйскі анекдот)
0
ну раз нават сам Satan зассаў бы, то што ўжо нам уж.../адказаць/
12.12.2023
мда.. у маразільніку брудны абутак, ва унітазе лімон, па ўсёй хаце развешаны чайныя пакецікі.. што яшчэ? чакаем з нецярпеннем далейшыя падрабязнасці
0
Змагар/адказаць/
12.12.2023
Наша Ніва, гэта ўжо не смешна! Хопіць ганьбіцца!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера