Знайсці
11.12.2023 / 11:166РусŁacБел

Украінскія тэлеграм-каналы апублікавалі ВІДЭА з месца ліквідацыі Ківы

Украінскія тэлеграм-каналы са спасылкай на крыніцы ў СБУ публікуюць фота і відэа з месца забойства былога дэпутата Вярхоўнай Рады Іллі Ківы. На кадрах бачная зброя, з якой быў застрэлены Ківа, а таксама назіральны пункт, з якога агенты СБУ сачылі за экс-нардэпам.

Таксама апублікавана фота, як сцвярджаецца, цела забітага.

Спецаперацыя СБУ рыхтавалася доўгі час і была паспяхова рэалізавана службай, піша Инсайдер UA. На кадрах відаць, як цела Ківы ляжыць на снезе, а каля яго — плямы крыві.

Асобна на відэа відаць назіральны пункт, адкуль сачылі за Ківам. «Менавіта недалёка ад гэтага месца Ківа часта здымаў свае шматлікія антыўкраінскія відэа», — дадае Инсайдер UA.

Паводле крыніц выдання, Ківа быў адной з прыярытэтных мэтаў, яго «вялі» даўно, вывучалі да дэталяў маршруты перамяшчэння, распарадак дня і звычкі. Нягледзячы на сур'ёзную ахову, СБУ ліквідавала яго пад Масквой.

«Гэта сігнал усім здраднікам і ваенным злачынцам, якія перайшлі на бок ворага. Памятайце, Расія вас не абароніць. Як адзначаў раней кіраўнік СБУ Васіль Малюк, смерць — гэта адзіная перспектыва, якая чакае ворагаў Украіны», — дадае крыніца.

Цела былога ўкраінскага дэпутата знайшлі 6 снежня на тэрыторыі паркавай зоны гатэля «Величъ Country Club» у падмаскоўнай вёсцы Супанева. 

Чытайце таксама:

«Такі лёс напаткае іншых здраднікаў Украіны». Што вядома пра забойства ўкраінскага прарасійскага палітыка Ківы

У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»

СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
харнет /адказаць/
11.12.2023
Дык і нашага Шарамета за тое ж самае...?
0
стоп.лука/адказаць/
11.12.2023
харнет , толькі поўны лукашысцкі м%%% можа параўноўваць Шарамета, з рашыстым і калабарантам Ківай.
0
Строма Вусаў/адказаць/
12.12.2023
10000 драўлянай паперы таму хто здагадаецца дзе я зараз.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031