Знайсці
11.12.2023 / 09:012РусŁacБел

У Мінску пабудуюць яшчэ адзін мікрараён у Лошыцы. Што там будзе

У Лошыцы-5 вырастуць тры жылыя кварталы для 8 тысяч чалавек. 

Як паведамляюць «Мінск-Навіны», у Лошыцы-5 збіраюцца ўзвесці каля 210 тысяч кв. м жылля — каля 3130 кватэр для больш як 8 тысяч чалавек.

Лошыца-5 будзе складацца з трох жылых кварталаў і размесціцца побач з сядзібна-паркавым комплексам на тэрыторыі, дзе зараз знаходзяцца прыватныя дамы.

Уздоўж вуліцы Чыжэўскіх будуць дамы ў 3-5 паверхаў, іх пабудуюць па індывідуальных праектах. З іншага боку, уздоўж будучага 3-га транспартнага кольца, плануюцца 7-8-павярховыя дамы з абʼектамі абслугоўвання і падземнымі аўтастаянкамі. У паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частках раёна на скрыжаванні магістральных вуліц пабудуюць будынкі вышынёй да 14 паверхаў.

Запланаваны два дзіцячыя садкі па 230 месцаў і школа на 1056 навучэнцаў.

Уласнікам жылля, што падлягае зносу, якія хочуць застацца ў гэтым раёне, прапануюць кватэры ў новабудоўлях Лошыцы-7.

Чытайце таксама:

Ад 1000 даляраў за «квадрат». Колькі каштуюць кватэры ў новых ЖК Мінска

«Праблема можа прыйсці адкуль не чакалі». Мінчукі пра тое, як выбіралі кватэры і пра што потым пашкадавалі

Жыллё ў новых кварталах Масюкоўшчыны пачнуць будаваць у наступным годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
11.12.2023
Акром Менску ў Беларусі гарадоў няма. Ці гэта пад сілавікоў жытло будуюць ?
0
лоша/адказаць/
11.12.2023
бедны Лошыцкі парк. затопчуць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера