Знайсці
10.12.2023 / 17:352РусŁacБел

Башлыкевіч запісаў гарачую афішу да канцэрта. На музыку — толькі абутак і гітара ВІДЭА

Лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч выклаў музычнае відэа, дзе практычна голы. «Як думаеце, мне лепш з капелюшом ці без?» — жартуе ён.

Так арыгінальна музыка рашыў запрасіць беларусаў на канцэрт у Вільні, які будзе 17 снежня.

«Даставай, Язэп, гармонік.
Сюрпрызаў, вядома, нам не варта чакаць.
Старажытна-ашмянска-шанхайскі Leibonik
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць»,

— спявае Бышлыкевіч у адных чаравіках.

Апошнія гады музыка жыве ў Нідэрландах. Працуе інжынерам. Нядаўна выпусціў новы альбом «ТАМ».

«Гэты альбом — мая хроніка апошніх двух гадоў. Кароткая гісторыя таго, як жыў я. Як жылі мы», — так лаканічна апісваў ён рэліз.

Чытайце таксама:

«Дзе кот, там і дом». Спявак Башлыкевіч — пра жыццё ў Амстэрдаме, новы альбом і беларускую сат'яграху

У Leibonik выйшаў новы кліп — з раставым касцюмам слімака і Амстэрдамам

У Leibonik выйшаў новы кліп — з раставым касцюмам слімака і Амстэрдамам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ганна/адказаць/
10.12.2023
А гітара ў яго шыкоўная)
0
Андрусь/адказаць/
11.12.2023
Во што Нідэрлянды жыватварашчыя з людзямі робяць! ))) 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера