Знайсці
09.12.2023 / 23:2033РусŁacБел

У Чэхіі прапанавалі «крывавыя» варыянты формы для выступлення беларусаў і расіян на Алімпіядзе

Міжнародны алімпійскі камітэт 8 снежня вырашыў, што спартсмены з Беларусі і Расіі змогуць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе, але толькі ў нейтральным статусе і пры выкананні шэрагу важных умоў. Але гэтае рашэнне спадабалася далёка не ўсім.

Чэшскае выданне Reflex, даведаўшыся пра гэта рашэнне МАК, выпусціла артыкул, у якой яно падвяргаецца жорсткай крытыцы.

У матэрыяле сярод іншага адзначаецца, што многія ўкраінцы не змогуць удзельнічаць у гульнях проста таму, што яны былі забітыя расійскімі акупантамі.

У сувязі з гэтым пры дапамозе нейрасеткі супрацоўнікі выдання згенеравалі адмысловую форму для «нейтральных» беларусаў і расіян і прапануюць на гульнях у Парыжы выступаць у ёй.

Чытайце таксама:

Выступ Азаранка і Сабаленка на Алімпіядзе-2024 пад пагрозай: паводле правілаў алімпійскага адбору яны ў Парыж не трапляюць

Лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіядзе не будзе — прэзідэнт World Athletics

«Мы можам паставіць гэтую ўмову». Латушка расказаў, на што можна абмяняць вызваленне палітвязняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вы трохі заблукалі /адказаць/
10.12.2023
Славянский мир под угрозой , "Аднакласнікі" на суседняй укладцы. 
1
памятайма/адказаць/
10.12.2023
Добра, што нагадалі: у 20-м годзе менавіта чэскімі гранатамі забівалі беларусаў. Мы гэта не забудзем!
10.12.2023
памятайма, 80 лет назад не только гранатами 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера