Знайсці
09.12.2023 / 18:575РусŁacБел

Нідэрландскі «Аякс» згуляе ў форме з трыма кропкамі замест прозвішчаў. Што гэта азначае?

Славуты футбольны клуб «Аякс» у рамках акцыі супраць нянавісці ў сацыяльных сетках выйдзе на матч чэмпіянату Нідэрландаў у форме з трыма кропкамі замест прозвішчаў, гаворыцца ў заяве клуба.

«Рэгулярна гульцы мужчынскіх і жаночых каманд «Аякса» атрымліваюць у сацсетках больш за 1500 паведамленняў з выразам нянавісці. Гэта тычыцца не толькі нашых футбалістаў. Паведамленні такога тыпу з'яўляюцца часткай растучай тэндэнцыі, якая ўплывае на мільёны людзей у інтэрнэце.

«Аякс» падчас матчу ў гэтыя выхадныя выйдзе ў футболках з трыма белымі кропкамі замест прозвішчаў. Кропкі ўяўляюць сабой універсальны знак маўчання, а таксама значок у меню, які вы выбіраеце, каб паскардзіцца на хэйт», — заяўляе прэс-служба клуба.

Чытайце таксама:

Беларускі чэмпіянат па футболе глядзяць лепш за чэмпіянат Іспаніі — кіраўнік «Беларусь-5»

Беларуса Іллю Шкурына назвалі найлепшым гульцом лістапада ў польскім чэмпіянаце

Беларускаму футбалісту плацілі па $5 тысяч на месяц, але не выпускалі на поле — абсурдная палітычная гісторыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10.12.2023
Капец у шоў-бізнэса праблемы , яны змагаюцца за цэнзуру ў інтэрнэце
10.12.2023
Капец у шоў-бізнэса праблемы , а вы каментамі на НН з вайной змагаецеся? Узровень
1
Капец у шоў-бізнэса праблемы/адказаць/
10.12.2023
Alek, нават калі толькі каментамі, гэта ўжо значыла б, што я прынамсі правільна азначыў праблему, ці не так? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031