Знайсці
09.12.2023 / 11:1913РусŁacБел

У Францыі паказалі фільм з грубымі рэплікамі Жэрара Дэпард'ё. І ў краіне выбухнуў скандал

Самы вядомы французскі акцёр Жэрар Дэпард'ё зноў трапіў пад новы шквал крытыкі пасля выхаду тэлевізійнага дакументальнага фільма, у якім ён непрыстойна выказваецца на адрас жанчын.

Жэрар Дэпард'ё. Фота: Tristar Media / Getty Images

У праграме, якая выйшла ў чацвер, 74-гадовы акцёр паўстае апантаным сэксам падчас здымак у Паўночнай Карэі ў 2018 годзе, піша Бі-бі-сі.

На кадрах, па ўсім відаць, узятых з матэрыялу пра тое, як здымаўся сам дакументальны фільм, акцёр неаднаразова ставіць сваю перакладчыцу ў няёмкае становішча такімі каментарамі, як:

«Я важу 124 кілаграмы. Без эрэкцыі. З эрэкцыяй мая вага 126 кілаграмаў».

У іншым эпізодзе ён кажа пры ёй: «У мяне ў трусах бэлька».

Яго таксама знялі ў стайні, дзе ён прамаўляў фразы сэксуальнага характару пра тое, чаму, як ён лічыць, жанчынам падабаецца катацца верхам на кані.

Праграма, якая з'яўляецца часткай серыі Complément d'enquête (далейшае расследаванне) на канале France 2, выкарыстоўвае гэты матэрыял для падмацавання абвінавачванняў у сэксуальных дамаганнях у адрас Дэпардзьё, выстаўленых нядаўна некалькімі жанчынамі, якія працуюць у кінаіндустрыі.

Ён абвяргае абвінавачванні, заяўляючы, што яны ўступілі ў сэксуальны кантакт па ўзаемнай згодзе. Першапачаткова паліцыя зняла абвінавачванне з-за адсутнасці доказаў згвалтавання. Але справа была зноў адкрыта пасля апеляцыі, а Арно заявіла, што яна знаходзілася пад яго эмацыйным «кантролем».

Тры месяцы таму была заведзена другая справа, пасля таго як акторка Элен Дарас абвінаваціла Дэпард'ё ў тым, што ён непрыстойна кранаў яе ў 2007 годзе падчас здымак фільма «Дыскатэка». У пракуратуры заявілі, што справа можа быць спыненая, бо гэтыя падзеі адбыліся занадта даўно.

У тэлевізійным дакументальным фільме фігуравалі і іншыя жанчыны, якія распавядалі пра тое, што калі Дэпард'ё быў на здымачнай пляцоўцы, там стваралася сэксуалізаваная атмасфера, і пра тое, што яны былі мішэнню яго інсінуацый.

Яны сказалі, што з-за яго зорнага статусу ўсе вакол маўчалі, а гэта азначала, што яго ніколі не правяралі.

Дзяцінства хулігана і легенда

У Дэпард'ё, які нарадзіўся ў горадзе Шатару ў цэнтральнай Францыі ў 1948 годзе, было цяжкае дзяцінства. Але ў пачатку 1970-х гадоў ён прыехаў у Парыж, дзе выявіўся яго акцёрскі талент.

Ён зняўся ў больш чым 200 фільмах, і яго бачылі больш французскіх кінагледачоў, чым любога іншага акцёра, за выключэннем Луі дэ Фюнеса.

Стваральнікі дакументальнага фільма таксама расследавалі сцвярджэнне, першапачаткова высунутае самім Дэпард'ё, пра тое, што ва ўзросце дзевяці гадоў ён браў удзел у «згвалтаваннях» у Шатару.

Упершыню акцёр сказаў пра гэта ў інтэрв'ю ў 1978 годзе, затым ён паўтарыў гэтую інфармацыю часопісу Time у 1991 годзе, калі Дэпард'ё вылучаўся на «Оскар» за фільм «Сірано дэ Бержэрак».

У той час у Францыі казалі, што артыкул у Time, у прыватнасці, настроіў супраць яго журы «Оскара».

Два сябры дзяцінства Дэпард'ё пацвердзілі, што ў 1950-я гады ён лічыўся légèr voyou (дробным хуліганам) і што сэкс без згоды ў той час быў звычайнай справай.

Але брат Дэпард'ё Ален у сувязі з гэтым адзначыў: «Ён распавядаў так шмат гісторый. Ён ствараў легенду — ці, можа быць, мы зрабілі гэта за яго — якая прадставіла яго значна больш сур'ёзным злачынцам, чым ён быў на самай справе».

Прадстаўніцы фемінісцкага руху ўжо некалькі гадоў пільна сочаць за Дэпард'ё, з таго часу, як пачала набіраць абароты кампанія MeToo.

У 2015 годзе Дэпард'ё прыязджаў у Беларусь і сустракаўся з Лукашэнкам і атрымаў надзел зямлі на Мінскім моры. Фота: President.gov.by

У красавіку ў анлайн-расследаванні выданне Médiapart працытавала 13 жанчын (некаторыя з іх выступілі ананімна), якія абвінавацілі яго ў непрыстойных паводзінах. Гэта прымусіла яго адмяніць публічныя выступы.

У кастрычніку Дэпард'ё адрэагаваў у адкрытым лісце ў газету Le Figaro.

«Усё сваё жыццё я паводзіў сябе правакацыйна, «праз край», часам быў грубым, — сказаў ён. — Я часта рабіў тое, на што іншыя не адважваліся: адчуваў межы прымальнага, закранаў агульнапрынятыя погляды… але я не гвалтаўнік і не драпежнік».

Пасля прагляду дакументальнага фільма былы агент Дэпард'е Жан-Луі Ліві заявіў: «Немагчыма глядзець гэтыя інтэрв'ю, не адчуваючы глыбокага дыскамфорту і суперажывання гэтым людзям … але тое, што было паказана, — гэта толькі адзін бок гісторыі. Гэта паказальны працэс у СМІ».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
лупа/адказаць/
09.12.2023
мяне цікавіць галава, а не ваша мікрагалоўка, якую тут вывалілі праз адсутнасць галавы ви-дно
2
Далучы за/адказаць/
10.12.2023
лупа, ты забыла з чаго пачала, мазгі ўключы
0
Передье/адказаць/
10.12.2023
всячески на стороне деперьдье хоть и не люблю его как актера и личность. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера