Знайсці
09.12.2023 / 08:37РусŁacБел

Памёр Раян О'Ніл

Амерыканскі акцёр Раян О'Ніл памёр учора ў Лос-Анджэлесе ва ўзросце 82 гадоў. Славу яму прынесла галоўная роля ў шчымлівай «Гісторыі кахання» 1970 года.

Фота: Wikimedia Commons

Раян О'Ніл нарадзіўся 20 красавіка 1941 года ў сям'і сцэнарыста і актрысы. Яго тата быў ірландзец, а бабуля габрэйка. У юнацтве шмат падарожнічаў, прафесійна займаўся боксам. У кіно пачаў здымацца з канца 1950-х.

Прызнанне да яго прыйшло ў пачатку 60-х, калі ён атрымаў прыкметную ролю ў серыяле «Імперыя».

Потым былі ролі ў тэлесерыяле «Пейтон-Плейс» і ў шчымлівай меладраме «Гісторыя кахання», якая прынесла яму велізарную папулярнасць і нават намінацыю на прэмію «Оскар». 

Але «Оскар» карціна атрымала за чароўную музыку Фрэнсіса Лея.

Зняўся таксама ў «Бары Ліндане» Стэнлі Кубрыка. У 2012 года ў Раяна О'Ніла быў дыягнаставаны рак.

Чытайце таксама:

Памёр Вадзім Александровіч

Памерла малодшая сястра Фідэля і Рауля Кастра. Яна пакінула Кубу 60 гадоў таму

Памёр 28-гадовы стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера