Знайсці
08.12.2023 / 20:101РусŁacБел

У журналіста Змітра Лупача зноў правялі ператрус. Гэтым разам у вясковай хаце

Ператрус прайшоў у хаце, якую журналіст атрымаў у спадчыну, і якая знаходзіцца ў вёсцы Завараты Глыбоцкага раёна. Там ужо шмат гадоў ніхто не жыве, і сам гаспадар наведваўся туды толькі час ад часу. З моманту яго пераезду за мяжу ў ліпені 2021-га там увогуле ніхто не бываў. Тым не менш, сілавікі прыехалі туды шукаць аргтэхніку, піша «Віцебская вясна».

Зміцер Лупач

Ключы ад хаты захоўваліся ў сваякоў Змітра, а адчынілі яе ў прысутнасці панятых. Камп'ютараў ці іншай аргтэхнікі там, вядома, не было. Таксама як і ў глыбоцкай кватэры журналіста, дзе ператрус правялі 6 снежня.

У кватэру сілавікі трапілі з дапамогай МНС праз балкон, але цяпер яна стаіць зачыненая і апячатаная. Паводле надпісаў на пячатках, ператрус праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКа.

Зміцер Лупач, які вымушана жыве ў Польшчы, нават не ведае, у межах якой справы праводзіліся гэтыя ператрусы. Але згадвае, што апошні час праз тэлеграм яму паступалі пагрозы ад невядомых асобаў. Нехта пад нікам «Михаил Романов» пісаў журналісту, каб ён «перастаў займацца лухтой» і, «пакуль яшчэ не перайшоў рысу», звяртаўся ў камісію па вяртанні, каяўся і прыязджаў у Беларусь.

Чытайце таксама:

Палітвязнямі прызналі яшчэ 11 чалавек

Затрымалі стваральнікаў сэрвіса Пісьмо.бел па адпраўцы лістоў у турмы

Сілавікі апублікавалі фота Насты Лойкі ў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Стась/адказаць/
08.12.2023
Romanoff гаворыш, дык можа быць што гэта пiсау ягоны зяць, этнiчны расiянiн, як зараз гавораць "хороший русский". Той таксама ва усiм вiнавацiць самога цесця!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829