Знайсці
08.12.2023 / 18:259РусŁacБел

«З-за дурной галавы». Прапаганда патлумачыла, чаму тыктокерку ў форме звольнілі з Мінабароны

На тыктокерку Паліну Папкову, якую днямі звольнілі са службы ў войску, пачала накат лукашэнкаўская прапаганда. Супраць яе напісала гнеўны пост адыёзная Людміла Гладкая, якая сярод іншага пагражае дзяўчыне крымінальнай справай.

Паліна Папкова. Скрыншот з відэа

Гладкая саркастычна «віншуе» Папкову, што тая дабілася таго «да чаго імкнулася, як той казаў», і яе «знайшла слава».

«Дзяўчынка дарослая, і сама выдатна разумее, што звольнілі не з-за тыктока, а, як у народзе кажуць, з-за дурной галавы і парушэнняў», — заяўляе прапагандыстка.

Паводле яе, «самі відэа па змесце — на мяжы». Паліну нібыта пра гэта папярэджвалі «старэйшыя таварышы», але яна да іх, маўляў, не прыслухалася. Пасля яе нібыта «вырашылі ўзяць на парукі, сказалі: ролікі, маўляў, здымай, але нармальныя». Але тая «праз пару месяцаў — за сваё», і тады ўжо начальства не вытрымала.

Гладкая рэзка крытыкуе змест відэа, у якім маўляў, дзяўчына, «хаміць і паводзіць сябе як быдла»: «У ход ідуць голыя цыцкі (да іх Полюшцы засталася ўсяго адна дэталь гардэроба), непрыстойныя выразы і танцы з пэўным падтэкстам з сяброўкай».

Дадаткова яна ставіць пад сумнеў і прафесійную прыдатнасць Папковай. Нібыта з яе калегаў «большасць кажуць: «некампетэнтная», «непрацавітая» і, мякка скажам, «недалёкая». Маўляў, камандзіры і самі з нецярплівасцю чакалі, калі ў яе скончыцца кантракт.

У той жа час Гладкая фактычна пацвярджае, што дзяўчыне сапраўды далі тры вымовы за два дні, то-бок сама аспрэчвае ўласныя сцвярджэнні, што нібыта яе «парушэнні» насілі працяглы характар. 

Напрыканцы прапагандыстка згадвае пра вайсковыя законы, якія нібыта парушыла Паліна Папкова, дакідае да купы адміністрацыйны і крымінальны кодэксы і канстатуе: «Як па мне, на крымінальны артыкул Папкова ўжо напрацавала».

Чытайце таксама:

Дзяўчыну звольнілі з арміі. Яна сцвярджае, што з-за тыктоку і гэта загад міністра Хрэніна

«Яшчэ адзін крок — і яго жыццё магло пайсці пад адхон». Прапагандысты знялі на фоне адчыненай камеры хлопца, які нібыта «прыйшоў з павіннай»

«Гэта быў сапраўдны трэш. Яны ўрываліся ў пакоі, патрабавалі ў нас тэлефоны, перакульвалі ўсё ўверх дном»

Прапагандысты паспрабавалі аспрэчыць, што цела загінулай украінскай дзяўчынкі было ў мазырскім моргу. Але супярэчаць сабе ранейшым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Зайздрасьць/адказаць/
09.12.2023
Гладкая без цыцак, вось і варьяцее.
0
Хрэн замест галавы/адказаць/
09.12.2023
?, Дурная галава прыхватызатара кватэр у цэнтры Менска.
0
негладкая/адказаць/
09.12.2023
і прозвішча адпаведнае)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031