Знайсці
08.12.2023 / 12:395РусŁacБел

«Укантакце» адкрыла офіс у Мінску

На тэрыторыі нашай краіны пачало працаваць першае прадстаўніцтва расійскага холдынгу.

Фота: vk.com

Паведамляецца, што офіс VK у Беларусі — гэта прастора плошчай 400 м2, дзе размесцяцца 50 распрацоўшчыкаў з каманд Укантакце, дзэна і VK Tech.

15 працоўных месцаў адведзена пад модны сёння каворкінг, дзе змогуць працаваць супрацоўнікі VK з іншых гарадоў або госці офіса.

Сёння VK правядзе ў Мінску першае мерапрыемства — мітап (сустрэчу) VK IT Point для 300 спецыялістаў па ML, мабільных, фронтэнд – і бэкэнд-распрацоўшчыкаў узроўню middle і senior.

***

У прэс-службе VK паведамляюць, што месячная аўдыторыя Укантакце ў Беларусі — 2,8 млн чалавек: больш за ўсё карыстальнікаў — у Мінску, на другім месцы — Гомель, на трэцім — Віцебск. Прычым штодня 1,3 млн карыстальнікаў у краіне глядзяць стужку навін Укантакце.

Аднакласнікамі ў Беларусі кожны месяц карыстаецца 2,3 млн чалавек.

Штомесяц у пошту mail.ru заходзіць больш за 2 млн чалавек, а воблакам карыстаецца больш за 1 млн чалавек.

Месячная аўдыторыя Dzen — 1,7 млн чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.12.2023
Халопы не могуць жыць без расейшчыны, у іх ломка па камуне, царах, ланцугах, яны слухаюць лепсаў пра рюмку водкі, пра царыцу, пра тамтэйшы гопстоп, глядзяць “слова пацана”, чытаюць газету “праўда” у вк, “аднакласніках”, карыстаюцца дырявымі яндэксамі, мэйламі, адкуль усё зліваецца на лубянку. Гэта поўны zомбілэнд. Няўжо карыстацца гугловымі сэрвісамі (gmail, google drive, sheets, docs і інш, якія ўжо сталі стандартам у індустрыі), скрэпы не дазвалюяць?
1
С душою и заботой/адказаць/
08.12.2023
Всё для ваты считающей себя теми же россиянами...
0
Куціс-Пруціс/адказаць/
08.12.2023
Вайлдберыз, АЗОН, Яндэкс-таксі-дастаўкі, Ўкантакце -- гэта як расейская царква, расейская мова і чынавенцтва стагоддзямі раней. Змяняецца час -- змяняецца форма акупацыі. 
А ўвесь беларускі бізнэс гаўляйтэры-Лукашэнкаўцы выдаўліваюць з краіны, ў Польшчу ды Летуву. Тут наўпроставая аналогія з шляхтай-інтэлегенцыяй ВКЛ, якая пад ўплывам царскіх рэпрэсій за шматлікія паўстання паланізавала ся.
Праблема толькі ў тым, ці застанецца ўвогуле нешта ад нашага краю праз яшчэ адзін абарот гэтага кола.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера