Знайсці
08.12.2023 / 11:091РусŁacБел

«Гэта быў парок несумяшчальны з жыццём». Беларускія дактары правялі ўнікальную аперацыю немаўлятку

Упершыню ў краіне нованароджанаму малому з прыроджаным працяглым крытычным стэнозам трахеі была выкананая слайд-пластыка з падключэннем ЭКМА (Экстракарпаральнай мембраннай аксігенацыі).

Фота: Мінздароўя

Гэта паталогія развіцця несумяшчальная з жыццём. Па словах галоўнага пазаштатнага дзіцячага кардыяхірурга Міністэрства здароўя, дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанціна Драздоўскага, дзяўчынка з прыроджаным парокам на 11-я суткі, як толькі гэта стала магчыма, была пераведзена ў РНПЦ, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

«Пры выкананні трахеабранхаскапіі ў дзяўчынкі быў дыягнаставаны крытычны працяглы стэноз трахеі на фоне поўных кольцаў трахеі. Спецыялісты выставілі дыягназ: працяглы крытычны стэноз трахеі, поўныя кольцы трахеі, расколіна мяккага і цвёрдага паднябенняў, дэфект міжстраўнікавай перагародкі, прыроджаная пнеўманія», — распавёў Канстанцін Драздоўскі.

Улічваючы працягласць стэнозу з крытычным звужэннем прасвету, немагчымасць інтубацыі трахеі і паўнавартаснай вентыляцыі лёгкіх, несумяшчальнасць дадзенага пароку з жыццём, патрабавалася тэрміновая хірургічная карэкцыя пароку па жыццёвых паказаннях.

17 лістапада на 14-ы дзень жыцця пацыента дактары-кардыяхірургі Юрый Ліннік і Андрэй Запалянскі выканалі аперацыю, якая доўжылася больш за шэсць гадзін.

Пасляаперацыйны перыяд працякае гладка. Зараз пацыентка дыхае самастойна, набірае масу цела, рыхтуецца да пераводу на наступны этап выходжвання ў РНПЦ «Маці і дзіця».

Вага дзіцяці на момант аперацыі была ўсяго 1950 г. Па даных замежнай літаратуры, маса цела пацыентаў, якім выконвалася такое ўмяшанне, складала не менш за 2500 г.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.12.2023
ПОРОК
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера