Знайсці
08.12.2023 / 08:087РусŁacБел

Універсітэт у ЗША страціў $100 мільёнаў з-за адмовы яго дырэктара адназначна асудзіць заклікі да генацыду габрэяў

У аўторак прэзідэнты трох вядучых універсітэтаў ЗША выступалі на слуханнях у Кангрэсе. Іх выступ выклікаў гнеў і абурэнне.

Прэзідэнт Пенсільванскага ўніверсітэта Элізабет Мэгіл. Фота: Jabin Botsford / The Washington Post via Getty Images

Спонсар Пенсільванскага ўніверсітэта адклікаў грант 100 мільёнаў даляраў пасля скандальнага выступу ў Кангрэсе прэзідэнта гэтай прэстыжнай навучальнай установы, піша Бі-бі-сі.

У аўторак прэзідэнты трох амерыканскіх навучальных устаноў — Пенсільванскага і Гарвардскага ўніверсітэтаў, а таксама Масачусецкага тэхналагічнага інстытута выступалі на слуханнях у Кангрэсе.

Іх выступ, відэазапіс якога разышоўся ў сацсетках, выклікаў гнеў і абурэнне пасля таго, як яны ўхіліліся ад прамога адказу на пытанне, ці будуць пакараныя студэнты, якія заклікаюць да генацыду габрэяў.

Пасля пачатку вайны ў Газе ў амерыканскіх універсітэцкіх кампусах прайшлі дэманстрацыі пратэсту, на якіх часам гучалі антысеміцкія лозунгі.

«Ці парушаюць заклікі да генацыду габрэяў кодэкс паводзінаў [вашага ўніверсітэта] або правілы, якія тычацца здзекаў і цкавання? Так ці не?»— па некалькі разоў пыталася іх кангрэсмен ад Нью-Ёрка Эліза Стэфанік.

Усе тры прэзідэнты ўніверсітэтаў ухіліліся ад прамога асуджэння такіх дзеянняў і заявілі, што ўсё «залежыць ад кантэксту».

Сенатар-дэмакрат ад Нью-Ёрка Кірстэн Гілібранд назвала іх заявы «агіднымі».

Найбуйнейшы спонсар Пенсільванскага ўніверсітэта, заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі Stone Ridge Asset Management Рос Стывенс прызнаўся, што ўзрушаны гэтымі адказамі.

У электронным лісце Стывенс піша: «У мяне ёсць дакладныя падставы адклікаць акцыі Stone Ridge, якія знаходзяцца ў «Пені», на 100 мільёнаў даляраў праз паводзіны ягонага прэзідэнта (Элізабэт) Мэгіл».

Стывенс паведаміў універсітэту, што яго «дазвольны падыход «да тых, хто заклікае да гвалту супраць габрэйскага народа», парушыў бы любую палітыку або правілы, якія забараняюць прыгнёт і дыскрымінацыю па рэлігійнай прыкмеце, у тым ліку правілы Stone Ridge».

Пазней Элізабэт Мэгіл апублікавала відэа на сайце ўніверсітэта, у якім яна просіць прабачэння за свой адказ падчас слуханняў і заяўляе, што засяродзілася на «даўняй палітыцы ўніверсітэта, адпаведнай Канстытуцыі ЗША, якая абвяшчае, што выказванні самі па сабе не караныя».

Ліст Роса Стывенса, аднак, па сутнасці, заклікае да яе адстаўкі.

Чытайце таксама:

WSJ сцвярджае, што Ізраіль плануе затапіць тунэлі ХАМАС марской вадой. Ці рэальна гэта?

Ізраіль выкарыстоўвае штучны інтэлект для ўдараў па Газе

Каго падтрымліваюць беларусы ў палесціна-ізраільскім канфлікце? — вынікі апытання

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Гіпататамянё/адказаць/
08.12.2023
Отож!
Агаж, генацыд - масавае зьнішчэньне народа не можа быць асуджаны, бо гэта залежыць ад кантэксту. То бок, у некаторых выпадках можа апраўданы. Гэта, па сутнасьці, тое, што сказалі гэтыя дырэктаркі ліберальных (!) поглядаў.

Гуляй далей, КрэмлеВася, не засьмечвай Нашу Ніву.
08.12.2023
Спонсар павёў сябе як саўковы начальнік, бо ў саўку можа быць толькі адно правільнае меркаванне. А вось прэзідэнты ўніверсітэтаў правільна адказалі, што ўсё залежыць ад кантэкста, ад канкрэтнага кейса, ад канкрэтных слоў і заклікаў студэнтаў, якія трэба разглядаць па асобку, а не калектыўнай камунай. І такі да, я супраць падобных заклікаў, сурраць генацыду, як і супраць генацыду любых іншых народаў. Кожны адэкватны чалавек будзе супраць гэтага.
0
Твиттер это конечно/адказаць/
08.12.2023
Отож!, а что-нибудь не из X?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031