Знайсці
07.12.2023 / 19:4921РусŁacБел

Украінка з расійскім пашпартам збірае «Мінск-Арэну». Тры разы запар

Расійская спявачка Anna Asti збірае аншлагі ў «Мінск-Арэне» — і не адзін, а тры! Яна выступае ў 15-тысячным комплексе 6, 7 і 8 снежня, і ўсе білеты на канцэрты даўно раскупленыя.

Фота: a.lobko_2421 / Instagram

Першы канцэрт Anna Asti прайшоў у «Мінск-Арэне» 6 снежня. Адтуль разляцеліся відэа, як уся зала спявае песні выканаўцы, а тая ад захаплення плача.

@tarologirl#CapCut#annaasti#Минск#аннаасти#минскарена#динафисента♬ оригинальный звук - Экологичный таролог

@aboutmain Анна Асти #минск#челлендж#тренды#рек#вирусное#тикток#dance#annaasti#концерт#царица#любовь♬ оригинальный звук - aboutmain

@tarologirl#annaasti#asti#царица#Минск#Беларусь#минскарена#динафисента♬ оригинальный звук - Экологичный таролог

Часткова аншлаг на канцэртах Anna Asti можна патлумачыць тым, што ў Беларусі цяпер праходзіць вельмі мала канцэртаў такога фармату. Паглядзіце на афішу на найбліжэйшыя месяцы: з поп-музыкі, акрамя сённяшняй рэкардсменкі, тут толькі беларуская «Песня года» і Уладзімір Праснякоў. Для мінчукоў, якім хочацца простага адпачынку, выбар відавочны.

Але Anna Asti насамрэч вельмі папулярная ў беларусаў.

У канцы верасня спявачку прызналі артысткай, за творчасцю якой беларусы больш за ўсё назіралі ў YouTube. А яе трэк «Царица» знаходзіцца цяпер на 7 пазіцыі ў рэйтынгу топ-50 у Беларусі ад музыкальнага дадатку Spotify.

Творчасць Anna Asti часта шукаюць праз музыкальны сэрвіс Shazam — па гэтым параметры яе «Царица» на чацвёртым месцы ў адпаведным топе. А ў беларускім топ-100 ад Apple Music гэты ж трэк спявачкі ажно на другой пазіцыі.

33-гадовая Anna Asti родам з украінскіх Чаркасаў, яе сапраўднае імя — Ганна Дзюба. З 2010-га да 2021-га Дзюба выступала ў дуэце Artik & Asti разам з украінскім прадзюсарам, кампазітарам і спеваком Арцёмам Умрыхіным. У 2021-м Asti пачала сольную кар'еру.

Год таму яна выпусціла альбом «Фенікс», для якога ў тым ліку запісала песню «Хобби» разам з Філіпам Кіркоравым. У снежні 2022-га дзяўчына ўжо выступала ў Мінску сольна, а цяпер яна зноў у Беларусі.

Украінскія медыя крытыкавалі Anna Asti за яе маўчанне наконт расійскага нападу на Украіну. У кастрычніку 2023-га стала вядома, што спявачка атрымала расійскі пашпарт.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Саладуха заходзіць у грымёрку і задзірае футболку». Спявачка Ketevan пра закуліссе «Песні года», беларускіх зорак і трэш у бары «Аліўе»

Што слухае Саша Івулін — плэйліст

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў новы альбом «Акно»

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Курт/адказаць/
09.12.2023
Не разумею навашта ўзгадваць здразніцу, якая ў час вайны прыймае грамадзянства краіны захопніка?!
0
многообразие мнений/адказаць/
09.12.2023
Gorliwy Litwin,Нельга закрывацца, але трэба рабіць высновы.... У кожнага чалавека ёсць сваё меркаванне, в опарцю на свае каштоўнаці...КАб адысці ад "рускага міра" ( а гэта заўсёды войны) трэба ня менш чым 60 гадоў, а гэта 3 пакалення....У Асці каштоўнасці альбо грошы( і за гэта яна гатовая на ўсё) альбо метальна ў " водка, мядзьведзь, балалайка і даць в морду".
27.12.2023
"Новогоднее выступление Анны Asti в московском клубе Gipsy отменили из-за её присутствия на "голой" вечеринке Насти Ивлеевой"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031