Знайсці
07.12.2023 / 14:513РусŁacБел

Дзяўчына зрабіла тату на арабскай мове. Пераклад надпісу насмяшыў сацсеткі

Кейт любіць вандраваць па свеце, і нядаўна яна наведала Марока. Ëй настолькі спадабалася арабская мова, што яна разам з сябрам вырашыла зрабіць парныя тату з прыгожай вяззю.

Дзяўчына падзялілася ў тыктоку ролікам, які быў падпісаны «POV: вы робіце аднолькавыя татуіроўкі ў Марока з людзьмі, якіх сустрэлі ў хостэле 10 дзён таму».

На відэа паказана, як татуіроўкі скануюць пры дапамозе Google Translate і з'яўляецца пераклад — «маянэз».

Ролік набраў мільёны праглядаў у сацсетках, а ў каментарах дзяўчыну і яе прыяцеля пачалі цкаваць. Таму Кейт запісала яшчэ адзін ролік, дзе патлумачыла сапраўдны сэнс тату.

Аднойчы яна сказала свайму сябру Джазману, калі яны былі ў прадуктовай краме, што нават слова «маянэз» па-арабску выглядае прыгожа. З часам гэта стала сяброўскім жартам, які Кейт і Джазман вырашылі «ўвекавечыць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.12.2023
Трэба было набіць чаркаскварка
07.12.2023
idyioty.........
0
Woodoo Cult /адказаць/
07.12.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031