Знайсці
07.12.2023 / 14:142РусŁacБел

Святару Генрыху Акалатовічу з Валожына выставілі абвінавачванне. Ён застаецца за кратамі

Раней для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы.

Генрых Акалатовіч. Фота: katolik.life

Затрыманаму святару абраная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту, і ён застаецца за кратамі — гэта азначае, што яму выставілі абвінавачванне, піша katolik.life.

Да змены статусу для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы і прадукты. У першыя дні пасля затрымання святару ўдалося перадаць толькі прадметы гігіены, бялізну і таблеткі — ён мае сур'ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.

Артыкул Крымінальнага кодэкса пакуль не называецца, аднак вядома, што, паводле нядаўніх зменаў у КК Беларусі, тэрмін утрымання пад вартай да выстаўлення абвінавачвання быў павялічаны да 20 сутак па шэрагу «антыдзяржаўных» артыкулаў — такіх як шпіянаж, здрада дзяржаве.

Але што менавіта ставіцца святару ў віну, застаецца невядомым. Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра справу ксяндза Генрыха Акалатовіча дагэтуль няма, дзяржаўныя органы таксама пакуль нічога не паведамілі пра тое, у чым абвінавачваюць святара.

Генрых Акалатовіч — вядомы і паважаны ў Беларусі святар, які яшчэ з савецкіх атэістычных часоў дапамагаў адраджаць каталіцкую царкву ў рэгіёнах. Не раз станавіўся героем публікацый і сюжэтаў дзяржаўнай прэсы, у адным з матэрыялаў падкрэслівалася, што ксёндз размаўляе па-беларуску не толькі ў парафіі, але і дома.

Чытайце таксама:

Што вядома пра валожынскага святара Генрыха Акалатовіча 

Славутага ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі. Магчыма, вінавацяць у «здрадзе радзіме»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Gorliwy Litwin /адказаць/
07.12.2023
Я падазраю што гэта можа быць звязана з помнікам польскім жаўнерам які ўсталявалі на Валожынскіх могілках некалькі гадоў таму Ксёндз Генрык быў ангажаваны ў гэтую справу Вось вам і здрада калгасна фашысцкай дзяржаве Czesc ich pamieci!
0
даведка /адказаць/
07.12.2023
Видимо, отказался заниматься бизнесом для помощи в обходе санкций, блудить и заводить внебрачных детей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031