Знайсці
07.12.2023 / 12:215РусŁacБел

Школьніца ішла мэтанакіравана забіваць аднакласніцу з-за хлопчыка. Што вядома пра стральбу ў бранскай школе

14-гадовая Аліна ў бранскай школе мэтанакіравана ішла забіваць аднакласніцу — 13-гадовую Марыю Н. Паводле папярэдняй інфармацыі, у дзяўчынак быў канфлікт, піша Mash. Астатнія пацярпелыя проста трапілі пад гарачую руку.

Канфлікт Аліны і Марыі завязаўся з-за хлопчыка – іх 14-гадовага аднакласніка Мікіты (імя зменена). Дзяўчынкі не маглі яго падзяліць паміж сабой. Сам хлопчык таксама быў паранены. Ён і яшчэ чатыры чалавекі цяпер шпіталізаваны.

Вядома, што сястра-блізніца Аліны — 14-гадовая Даша — таксама ціхоня. Пра стральбу яна нічога не ведала. У момант трагедыі дзяўчынка была ў кабінеце і не пацярпела.

Вучаніца гімназіі расказала РІА «Навіны», што дзеці спачатку падумалі, быццам нехта б'е мячом аб сцяну.

«Мы пачулі нейкія гукі, удары, падумалі, што гэта мяч б'ецца аб сцяну, падумалі, што фізкультура. Але настаўніца выйшла ў калідор і кажа: «Не, гэта нешта страшнае».

Пасля гэтага вучні пачалі барыкадавацца — хлопчыкі завалілі дзверы партамі, нехта з дзяўчынак патэлефанаваў па нумары 112.

Здарэнне адбылося ў бранскай гімназіі № 5. Аліна, вучаніца 8 «А» класа адкрыла агонь падчас урока біялогіі. Яна паднялася на чацвёрты паверх, увайшла ў кабінет і пачала страляніну. 

Дзяўчынка параніла пяцярых, забіла 13-гадовую аднакласніцу, а потым і сябе. Бацьку дзяўчынкі затрымалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.12.2023
даведка , а англія завалена трупамі з-за пікі блайндэрс? а амерыка вядома ж з-за ГТА
5
циник/адказаць/
07.12.2023
Более молодая соперница
1
Слова пацана/адказаць/
07.12.2023
Далі дазвол на пракат, пачынайце маскавітацыд!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031