Знайсці
10.12.2023 / 15:512РусŁacБел

Бульбяныя аладкі з маслам з анчоусаў (якія яшчэ называюць хамсой)

Анчоусы з іх яркім і вострым смакам і прэсныя бульбяныя аладкі спалучаюцца ідэальна.

Фота: Getty Images

Каб прыгатаваць бульбяныя аладкі з маслам з анчоусаў, спатрэбіцца:

  • 300 г зваранай бульбы 
  • 150 г мяккіх белых паніровачных сухароў, замочаных у 100 мл малака мінімум на 30 хвілін 
  • 50 г мукі 
  • 2 ч. л. солі 
  • 100 г несалёнага масла 
  • 2 ч. л. сечанай пятрушкі 
  • 4—6 філе анчоусаў 

Як гатаваць:

1. Разамніце або прапусціце бульбу скрозь мясарубку, потым у вялікай місцы змяшайце яе з замочанымі сухарамі, мукой і соллю, збярыце ўсё ў мяккі шар. Пакіньце адпачыць на 10 хвілін. 

2. Разамніце масла з анчоусамі і пятрушкай. Калі вы любіце халоднае масла, пастаўце яго ў халадзільнік; у адваротным выпадку пакіньце на стале. 

3. Падзяліце цеста на чатыры часткі, з кожнай чвэрці сфармуйце шар і раскачайце яго ў аладку таўшчынёй каля 1 см. Нагрэйце чыгунную патэльню ці з антыпрыгарным пакрыццём, затым абсмажце кожную аладку ў сухім выглядзе па тры-пяць хвілін з кожнага боку або да залацістага колеру і глыбокіх залацістых плямаў — і да гатоўнасці. 

4. Нашмаруйце маслам анчоўсаў гарачыя аладкі, разрэжце іх на чвэрткі і адразу ж падавайце — напрыклад, з яечняй ці абсмажанай зелянінай.

Чытайце таксама:

Бульба, фаршыраваная сырам і гарошкам, — нязвыклы падыход да звыклага прадукту

Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка

Калі бульбяныя стравы сталі часткай народнай кухні? І чаму беларусы не бульбашы? Факты пра беларускую бульбу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Жвір/адказаць/
10.12.2023
Ну, канечне, бульбу як ня будзеш есьці? канечне з'ясі, нават з хамсою тою... Бо гэта ж бульба,.. на якія толькі пакуты ня пойдзеш, дзеля бульбы... Вой...
0
гоблен/адказаць/
10.12.2023
Жвір, 😎🤣🙄 картофель с хамсой - весьма странный гастраномический выбор, но если надо для дела... (зажмурилсо)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера