Знайсці
06.12.2023 / 23:5721РусŁacБел

«Такі лёс напаткае іншых здраднікаў Украіны». Што вядома пра забойства ўкраінскага прарасійскага палітыка Ківы

Сёння ў Падмаскоўі быў забіты былы дэпутат украінскай Вярхоўнай Рады Ілля Ківа, які за апошнія дзесяць гадоў прайшоў шлях ад дзеяча нацыяналістычнага «Правага сектара» і ўдзельніка ўкраінскай антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе да адной з заўважных фігур у адкрыта прарасійскім крыле ўкраінскай палітыкі. І канец ягонага жыццёвага шляху для прарасійскіх калабарантаў з Украіны робіцца дастаткова тыповым. 

Ілля Ківа. Фота: Volodymyr Tarasov/ Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Цела Іллі Ківы 6 снежня ўдзень знайшла супрацоўніца гатэля ў вёсцы Супанева Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ», былы ўкраінскі палітык атрымаў агнястрэльнае раненне ў лесапарку, пасля чаго, сцякаючы крывёй, ішоў па сцежцы ў бок асноўнага будынка гатэля.

Следчы камітэт Расіі паведаміў, што распачаў крымінальную справу «па факце забойства» Іллі Ківы. Паводле папярэдніх звестак, забойства адбылося з выкарыстаннем «неўстаноўленай стралковай зброі». Тэлеграм-каналы выказваюць версію, што яго застрэлілі з пісталета, а стрэлаў было два: адзін у галаву, другі ў грудзі.

Пасля забойства Ківы ў маскоўскіх аэрапортах і на чыгуначных вакзалах увялі ўзмоцненыя меры праверкі пасажыраў. Асаблівую ўвагу звяртаюць на іншаземцаў і грамадзян з прапіскай у паўднёвых рэгіёнах Расіі.

Расійскі тэлеграм-канал Mash сцвярджае, што за Ківам сачылі як мінімум тры апошнія тыдні:

«За гэты час кілеру ўдалося добра вывучыць звычкі былога ўкраінскага палітыка. 2,5 месяца таму ён пераехаў у гатэль «Величъ Country Club». Нядаўна экс-дэпутат паведамляў пра магчымае сачэнне за ім», — гаворыцца ў публікацыі.

Паводле звестак пабліка, Ківа жыў не адзін, а з сужыцелькай:

«Штодня ён выходзіў на вячэрнія прагулкі па парку. Сёння ён паўтарыў той жа маршрут, але не вярнуўся. Першым яго ўжо адубелае цела выявіла мясцовая жыхарка — труп Ківы праляжаў на марозе не менш за гадзіну з моманту забойства».

Па адной з версій, на след Ківы магла навесці ягоная сужыцелька, аднак гэта пакуль не пацверджана. Асоба жанчыны не раскрываецца: як сцвярджаецца, «для яе ж бяспекі». 

Ілля Ківа (злева) з кумам Пуціна Віктарам Медведчуком. Фота: Olena Khudiakova / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Украінскія СМІ сцвярджаюць на падставе сваіх крыніц у спецслужбах, што Ківу забілі ў выніку спецаперацыі Службы бяспекі Украіны. Аднак самі спецслужбы і ўкраінскія ўлады гэтага пакуль не каментуюць.

Адно што толькі прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў неўзабаве пасля з'яўлення першай інфармацыі пра смерць калабаранта пацвердзіў сам факт гібелі: 

«Можам пацвердзіць, што Ківа — усё. І такі лёс напаткае іншых здраднікаў Украіны, а таксама паслугачоў пуцінскага рэжыму».

Трэба сказаць, што гэта не проста пустыя пагрозы. За амаль два гады развіталіся з жыццём некалькі заўважных фігур з ліку прарасійскіх калабарантаў: дэпутат ад Херсоншчыны Аляксей Кавалёў, адзін з кіраўнікоў прарасійскай адміністрацыі акупаванай часткі Херсонскай вобласці Кірыла Стрэмавусаў, былы дэпутат Аляксей Жураўко, быў паранены, але выжыў колішні дэпутат і адзін з актывістаў «Наваросіі» Юрый Цароў. А колькасць знішчаных драбнейшых здраднікаў ідзе на дзясяткі. 

Чытайце таксама:

У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»

СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя

Украіна мае права ліквідаваць Пуціна пры першай жа магчымасці — Зяленскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
споко споко споко/адказаць/
07.12.2023
Беларус,главное отслеживать КОМУ Венгрия выдаёт шенген-визы и мгновенно реагировать.. Не мне отслеживать и не ВАм , а кому надо.
08.12.2023
John Smith, зыходзячы з вашага прыкладу, раю вам дарыць кветачкі гвалтаўнікам.
0
Беларус/адказаць/
08.12.2023
John Smith, Ківа - не нейкая выпадковая ахвяра, ён свядома абраў свой шлях і атрымаў за яго цалкам заслужанае пакаранне. Не варта шкадаваць яўных падонкаў. 

Такія людзі (дакладней, нелюдзі) зноў такі цалкам свядома паспрыялі развязванню крывавай вайны, якая забрала жыцці як мінімум дзясяткаў тысяч сапраўды ні ў чым не вінаватых людзей, а пазбавіла здароўя, маёмасці і ўвогуле нармальнага жыцця мільёны. І, на жаль, механізмаў прыцягнення іх да адказнасці няма, паколькі яны знаходзяцца на тэрыторыі краіны, якая выключыла сябе з цывілізаванай прававой сістэмы і стала жыць "па паняццях". "Паняцці" - зразумелая для іх мова, а законы - хімера. Вось на зразумелай ім мове з імі і размаўляюць, бо толькі гэта можа з іх збіць нахабства і самаўпэўненасць. І ва ўмовах вайны гэта апраўдана. У мірны час, вядома, не.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера