Знайсці
06.12.2023 / 20:062РусŁacБел

Сілавікі правялі ператрус у кватэры журналіста Змітра Лупача

Трохпакаёўка на вуліцы Савецкай у Глыбокім стаяла замкнёная — у ёй ніхто не жыў. Журналіст-фрылансер Зміцер Лупач два з паловай года таму быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пасля шматлікіх выпадкаў адміністрацыйнага пераследу за супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ.

Паводле сведчанняў відавочцаў, 6 снежня пасля абеду ў кватэру Змітра Лупача пачалі званіць міліцыянты. Калі пераканаліся, што ўнутры нікога няма, выклікалі «выратавальнікаў» з МНС, якія ўзламалі дзверы. Праз пэўны час міліцыянты выйшлі, а кватэру журналіста апячаталі.

«У кватэры няма нічога асаблівага. Хіба што засталіся дарагія для мяне рэчы, у тым ліку кнігі. Не ведаю, ці знайшлі сярод іх нешта «экстрэмісцкае». Каштоўнай маёмасці, накшталт дарагой бытавой тэхнікі, футраў і брыльянтаў у нас ніколі не было, таму зладзеям асабліва ўзяць там няма чаго», — пракаментаваў Беларускай асацыяцыі журналістаў здарэнне Лупач, які пасля ад’езду з радзімы цяпер жыве ў Варшаве.

Зміцер Лупач дадаў, што цягам апошніх двух месяцаў ён атрымліваў у тэлеграм правакацыйныя допісы і нават пагрозы ад незнаёмца пад нікам «Михаил Романов». Той пісаў, каб журналіст «перастаў займацца лухтой» і, «пакуль яшчэ не перайшоў рысу», звяртаўся ў камісію па вяртанні, каяўся і прыязджаў у Беларусь. За «пакаянне» «Михаил Романов» нават абяцаў незалежнаму журналісту «амністыю».

Чытайце таксама:

Правялі ператрус у журналіста Барыса Вырвіча

«Бралі нават медыкаў ведамаснай паліклінікі». Што вядома пра масавыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку

Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ясненька /адказаць/
06.12.2023
Якія труслівыя гэтыя лукашысты, нават баяцца ад свайго імя напісаць.
2
mikola ramanau/адказаць/
07.12.2023
Geta Padstava !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031