Знайсці
06.12.2023 / 17:5515РусŁacБел

Пад Масквой забілі былога ўкраінскага дэпутата Ківу

Пра смерць экс-дэпутата Вярхоўнай Рады Іллі Ківы паведамляюць расійскія афіцыйныя СМІ.

Акрываўленае цела экс-дэпутата, паведамляюць расійскія крыніцы, знайшлі на снезе на тэрыторыі паркавай зоны гатэля «Величъ Country Club» у падмаскоўнай вёсцы Супанева. 

Па інфармацыі Mash, на правай скроні была рэзаная рана, на левай частцы твару — гематома.

Ва Украіне сцвярджаюць, што Ківа быў забіты з агнястрэльнай зброі і гэта спецаперацыя СБУ.

46-гадовы Ківа ўцёк з Украіны ў студзені 2022 года. Жыў у Расіі, падтрымаў акупацыю, крытыкаваў украінскія ўлады.

Ілля Ківа вядомы як палітык, які цягам сваёй кар'еры перабягаў з аднаго лагера ў іншы, прытым яны былі процілеглыя. Так, калі падчас Еўрамайдана ён быў кіраўніком палтаўскай арганізацыі «Правага сектара», то пасля зблізіўся з прарасійскімі сіламі. Спачатку ён узначаліў некалі ўплывовую, а цяпер маргінальную Сацыялістычную партыю Украіны, а пасля стаў дэпутатам ад асноўнай прарасійскай сілы ва Украіне — Апазіцыйнай платформы «За жыццё». Ён вызначаўся скандальнымі паводзінамі і рэзкімі эпатажнымі заявамі.

Сярод іншага Ківу часта цытавала афіцыйная беларуская прапаганда.

У сакавіку 2023 года Іллю Ківу пазбавілі мандата па выніках галасавання на пасяджэнні Вярхоўнай рады. Генпракуратура Украіны абвінаваціла былога парламентарыя ў дзяржаўнай здрадзе. Суд Львова завочна прысудзіў Ківу да 14 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

У апошнім допісе ў сваім канале Ківа акурат пісаў пра смерць, але не сваю, а Уладзіміра Зяленскага.

«Заканамерны канец вырадка, які патапіў народ у крыві. Лепш зараз скончыць жыццё самагубствам, як гэта рабілі заўсёды тыя, хто прайграў, каб забраць усе праблемы з сабой і закрыць пытанне», — рэкамендаваў Ківа ўкраінскаму прэзідэнту.

Чытайце таксама:

У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»

СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя

У Сімферопалі адкрылі помнік калабаранту Кірылу Страмавусаву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Чоловік-мем/адказаць/
06.12.2023
Нават троші шкада цього божевільного. А хто нам цяпер новыя мемы ствараць будзе?
3
Влад/адказаць/
07.12.2023
Ну и в чём отличие между Россией и Украиной? И тем и там не брезгуют внесудбными казнями!
0
причина-следствие/адказаць/
07.12.2023
Шёл,споткнулся,упал, что-то не так сделал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031