Знайсці
06.12.2023 / 11:455РусŁacБел

Забеспячэнцаў «Гомсельмаша» адвялі на экскурсію ў жаночую калонію «ў мэтах прафілактыкі»

Супрацоўнікаў дэпартамента забеспячэння вытворчасці ААТ «Гомсельмаш» звадзілі на экскурсію ў гомельскую жаночую калонію ў так званы «дзень інфармавання». Прэс-служба прадпрыемства паведаміла, што мерапрыемства прайшло «ў мэтах прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў».

Забеспячэнцаў «Гомсельмаша» адвялі на экскурсію ў жаночую калонію «ў мэтах прафілактыкі». Фота: combynews / Telegram

У калоніі забеспячэнцам паказалі фільм «пра гісторыю стварэння калоніі», правялі экскурсію па тэрыторыі, завялі ў швейную фабрыку, «падчас якой гомсельмашаўцы змаглі азнаёміцца з умовамі ўтрымання асуджаных, умовамі іх працы».

Акрамя гэтага, піша прэс-служба, «экскурсанты» «з першых вуснаў даведаліся пра абставіны і прычыны знаходжання ў калоніі асуджаных за злачынствы, прадугледжаныя арт. 430 КК РБ (хабар) і арт. 211 КК РБ (прысваенне або растрата маёмасці, асобай, якой яна давераная)».

Чытайце таксама:

Адзінаццацікласніка сельскай школы Добрушскага раёна арыштавалі проста падчас агульнага сходу бацькоў, вучняў і настаўнікаў

Школьны цір — новы трэнд у патрыятычным выхаванні

У лагеры «Зубраня» для дзяцей арганізавалі гульню «Суд над экстрэмізмам»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Плачзямлі/адказаць/
06.12.2023
И на фото они еще и улыбаются! Их сделали подопытными кроликами, устроили профилактику, унизили, а они еще и улыбаются. Тьфу.
0
Чаркашкварка/адказаць/
06.12.2023
Лукашызм гэта цяжкая псiхiчная хвароба.
0
Антып/адказаць/
06.12.2023
Калі ўжо заняліся такой прафілактыкай карупцыі, то чаму туды не звадзілі кіраўгікоў і супрацоўнікаў абласной, гарадской і раённых адміністрацый, дырэктароў прадпрыемстваў, банкіраў, -- сацыяльных груп,чые прадстаўнікі вельмі часта фігуруюць у крымінальных справах па адпаведных артыкулах? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера