Знайсці
06.12.2023 / 10:081РусŁacБел

У суботу ў Мінску будуць бясплатна раздаваць сабак

9 снежня ў сталіцы правядуць акцыю «Happy шанец», на якой беспрытульным хвастатым будуць падбіраць сям'ю і ўтульны дом.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

— Выязную пляцоўку зладзім на вуліцы Кастрычніцкай, — расказала «Мінск-навінам» валанцёрка дабрачыннага аб'яднання «Заашанс» Наталля Чырына.

Будзем шукаць новы дом нашым чацвераногім падапечным — гэтым разам у акцыі ўдзельнічаюць тры дзясяткі сабак. Прапануем правесці зімовы выходны весела і, па магчымасці, з карысцю.

Кожнага наваспечанага бацьку сабакі забяспечым кормам і сертыфікатамі на кансультацыю ветэрынара і кінолага.

Арганізатары, само сабой, разумеюць: не кожны госць вырашыцца ўзяць сабе гадаванца проста на акцыі. І ў нейкай ступені гэта плюс: чым больш узважана рашэнне, тым менш шанцаў, што сабака праз нейкі час зноў апынецца на вуліцы.

— Для ўсіх наведвальнікаў зладзім гіфткросінг, — тлумачыць суразмоўца. — Прымаем усякія карысныя патрэбнасці — кармы, напаўняльнікі, матэрыялы для падсцілкі — і ўручаем за іх падарункі. Напрыклад, бясплатнае УГД для ўлюбёнца.

Акцыя пройдзе 9 снежня з 15:00 да 19:00 па адрасе вул. Кастрычніцкая, 16/3.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.12.2023
Malaicy ! Ja takija *Akcyi* padtrymlivaiu !  Kali moi sabaka naradzila 6 malenkih ja ih addau u Prytulak. Valanciory adrazu zabrali sabe 2 malenkih...Astatnih zavezli u prytulak....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера