Знайсці
06.12.2023 / 08:294РусŁacБел

Лукашэнка заклікаў яшчэ адзін народ Еўропы аднавіць страчаныя сувязі

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Фінляндыі, не згадаўшы кіраўніцтва гэтай краіны, з Днём незалежнасці. 

Палац Рэспублікі. Фота: БелТА

«На жаль, сёння нестабільная і супярэчлівая сітуацыя на нашай адзінай прасторы негатыўна ўплывае на ўстойлівае развіццё абедзвюх краін, перашкаджае магчымасці атрымліваць узаемную выгаду.

Палітычныя дзеячы вашай дзяржавы на працягу многіх дзесяцігоддзяў уносілі значны ўклад у вырашэнне вельмі складаных канфліктаў дзеля мірнага суіснавання народаў.

Так, менавіта ў Хельсінкі падпісаны гістарычны заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Беларусь таксама вялікі перыяд часу садзейнічае рэалізацыі ініцыятывы па арганізацыі шырокага шматбаковага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і ўзаемадзеяння ў рэгіёне», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка мяркуе, што стварэнне «далейшых бар'ераў паміж беларусамі і фінамі не адпавядае агульным інтарэсам».

«Неабходна вярнуцца да аднаўлення страчаных і фарміравання новых эканамічных і гуманітарных сувязяў», — падкрэсліў ён.

Апошнім часам Лукашэнка рэгулярна заклікае народы Еўропы да аднаўлення страчаных сувязяў і пераадолення канфрантацыі.Так было са зваротамі з віншаваннямі з нагоды нацыянальных святаў у Чэхіі, Аўстрыі, Латвіі, Румыніі, Польшчы. Кіраўніцтва гэтых краін ён не віншуе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Шляхцич Завальня/адказаць/
06.12.2023
НИЗЛОЖЕН
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
06.12.2023
Бульбы падкінь, а то народ там з голаду пухне, бедны. Нарабілі бар'ераў, узурпатары хрэнавы!
0
Андрусь/адказаць/
06.12.2023
Цікавая формула ў яго - народы краінаў павінны "аднавіць страчаныя сувязі" з ім і ягоным дзяржапаратам. Бо менавіта з ім і ягоным дзяржапаратам народы цывілізаваных краінаў парвалі тыя сувязі. А з беларусамі ні фіны, ні палякі, ні аўстрыйцы, ні чэхі, ні латвійцы, ні нават румыны сувязяў не рвалі. Нас усюды падтрымліваюць. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031