Знайсці
06.12.2023 / 07:372РусŁacБел

Зяленскі адмяніў выступ у Сенаце ЗША

Сёння Сенат павінен прагаласаваць наконт пытання аб выдзяленні новага пакета дапамогі Украіне на 60 мільярдаў даляраў.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Olivier Matthys, Pool Photo via AP

Зяленскі не змог выступіць перад амерыканскімі сенатарамі перад галасаваннем аб дапамозе Украіне, піша Бі-бі-сі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў апошні момант адмяніў свой выступ перад сябрамі амерыканскага Сената, якія сёння павінны разглядаць пытанне аб выдзяленні Украіне новай партыі дапамогі ЗША.

Зяленскі павінен быў выступіць на закрытым пасяджэнні групы сенатараў а 15:00 паводле мясцовага часу (23:00 паводле Мінска), аднак не змог зрабіць гэтага, паведаміў кіраўнік дэмакратычнай большасці ў Сенаце Чак Шумер.

«Дарэчы, Зяленскі не змог паўдзельнічаць у нашым пасяджэнні — нешта здарылася ў апошні момант», — сказаў Шумер.

Пра тое, з якой менавіта прычыны прэзідэнт Зяленскі не змог выступіць у Сенаце, Шумер не ўдакладніў.

Сёння Сенат ЗША павінен прагаласаваць па пытанні аб выдзяленні новага пакета дапамогі Украіне памерам большым за 60 мільярдаў даляраў.

Рэспубліканцы, якія кантралююць Палату прадстаўнікоў, увязваюць выдзяленне дапамогі Кіеву з мерамі супраць нелегальнай іміграцыі ў ЗША праз мяжу з Мексікай.

Белы дом папярэджвае, што грошы для вайсковай дапамогі Украіне могуць скончыцца да канца гэтага года.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак перасцярог, што без новых паставак амерыканскай вайсковай дапамогі Украіна моцна рызыкуе прайграць вайну Расіі.

Па словах Ермака, існуе «велізарная рызыка» паразы Украіны ў вайне без працягу амерыканскай падтрымкі.

«Нам будзе цяжка ўтрымацца на тых жа пазіцыях і проста выжыць», — дадаў ён, выступаючы ў аўторак у Інстытуце міру ЗША ў Вашынгтоне.

Заява Ермака прагучала на фоне аднаўлення ў панядзелак спробаў Белага дома дамагчыся выдзялення дадатковай дапамогі Украіне. Пры гэтым Кангрэс дагэтуль не наблізіўся да заключэння кампраміснай угоды, якая дазволіла б далей фінансаваць ваенныя намаганні Кіева.

«У нас скончыліся грошы і практычна вычарпаўся час», — напісала ў апублікаваным у панядзелак пасланні лідарам дэмакратаў і рэспубліканцаў дырэктарка адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўлення Белага дома Шаланда Янг.

У ім яна папярэдзіла, што калі да канца года Кангрэс не зможа ўхваліць вылучэнне дадатковай вайсковай дапамогі Украіне, гэта падкосіць намаганні гэтай краіны ў яе барацьбе з Расіяй, і што не засталося «чароўнага збанка», з якога можна было б узяць дадатковыя сродкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
8
Нацдэм/адказаць/
06.12.2023
Хутка пра ЗША будуць толькі ўспамінаць як пра краіну блазнаў і фрыкаў
0
цюцю/адказаць/
06.12.2023
Нацдэм, саўковыя палітрукі казалі тое ж самае. І дзе зараз савок?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера