Знайсці
05.12.2023 / 21:28РусŁacБел

Пад Полацкам узарваўся балон у жылым доме

Прэс-служба МНС Беларусі 5 снежня позна ўвечары паведаміла, што ратавальнікі выехалі па паведамленні аб выбуху ў аграгарадку Захарнічы Полацкага раёна.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, на другім паверсе двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома выбухнуў газавы балон», — расказалі ў МНС.

У ведамстве сцвярджаюць, што відавочцы выратавалі з-пад завалаў мужчыну (1976 года нараджэння) і жанчыну (1940 года нараджэння) яшчэ да таго, як прыехалі ратавальнікі. Іх перадалі лекарам.

Яшчэ 11 жыхароў дома былі эвакуяваныя.

Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Чытайце таксама:

У Слонімскім раёне аўтобус з дзецьмі з'ехаў у кювет. У салоне было 47 чалавек

МНС паказала, як ювелірна падарвала недабуд у Воранаўскім раёне ВІДЭА

Гомельскім ратавальнікам чамусьці спатрэбіўся паліграф

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031