Знайсці
05.12.2023 / 19:42РусŁacБел

Азербайджан пачаў вырабляць снарады для Украіны — медыя

Частка боепрыпасаў для ўкраінскай арміі, верагодна, вырабляецца на тэрыторыі Азербайджана. Інфармацыю пра пачатак гэтай вытворчасці распаўсюдзілі тэлеканал RTVI і вайсковыя блогеры.

Раман Бачкала ў цэху па вытворчасці боепрыпасаў для Украіны

Напярэдадні ўкраінскі вайсковы журналіст Раман Бачкала апублікаваў у сваім канале фатаграфіі і відэа з вытворчасці снарадаў дыяметрам 122 мм для гаўбіц Д-30. Бачкала адзначыў, што боепрыпасы вырабляюцца «ў адной з краін-партнёраў», не ўдакладніўшы, у якой менавіта.

На адной з фатаграфій RTVI выявіў шыльду з лагатыпам кампаніі Palladium Defence and Security Solutions, заснаванай у 2014 годзе. Офіс кампаніі размешчаны ў Баку.

Нягледзячы на тое, што гэтая кампанія не звязаная з Міністэрствам абароннай прамысловасці Азербайджана, яна рэгулярна выйгравала тэндэры ад мясцовых МУС, Асобай службы дзяржаўнай аховы і Пенітэнцыярнай службы Мінюста.

Кампанія Palladium Defence and Security Solutions LLC, аднак, аспрэчыла інфармацыю, што вырабляе снарады для Украіны. Пра гэта прэс-служба кампаніі заявіла ў каментары РБК.

«Кампанія Palladium хоча засведчыць, што фота і відэа, на якіх нібыта намаляваная вытворчасць снарадаў 122 мм для Украіны, распаўсюджаныя ў СМІ і сацыяльных сетках, не маюць ніякага дачынення да нашай кампаніі», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Зяленскі заявіў, што з-за вайны ў Ізраілі скараціліся пастаўкі артылерыйскіх снарадаў ва Украіну

Заходнія эксперты заклікалі перайсці да «доўгатэрміновай стратэгіі стрымлівання Расіі». «Цярплівай, але цвёрдай»

Германія вырашыла падвоіць ваенную дапамогу Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829