Знайсці
09.12.2023 / 13:0015РусŁacБел

Пакладзіце драўляную лыжку на каструлю. Вам гэта так спадабаецца!

Кожны не раз сутыкаўся з тым, што падчас гатавання пліту залівае то булён, то каша. А ёсць просты спосаб, каб такога не здаралася. 

Фота: Pavle Matic / vecteezy.com

Паставілі суп на пліту або варыце бульбу, а трэба адысці? А яно ўжо і пабегла! А чысціць пліту — не самае прыемнае.

Найбольш вада каляхуе і ўцякае пры гатаванні прадуктаў, якія ўтрымліваюць шмат крухмалу. Гэта ў тым ліку бульба, макарона.

Дасведчаныя людзі раяць: каб не стаяць каля пліты ўвесь час, кладзіце на каструлю драўляную лыжку. Галоўнае, каб даўжыня лыжкі была большай за дыяметр каструлі.

Драўляная лыжка — вадабойны (ці, па-навуковаму, гідрафобны) прадмет. Таму пры дакрананні да яе бурбалкі лопаюць і пена абсядае. Дрэва мае малую цеплаправоднасць, і яго тэмпература ніжэйшая за тэмпературу пары і шуму. Калі бурбалка дакранаецца да паверхні, якая мае ніжэйшую тэмпературу, то пара, якую яна ўтрымлівае, кандэнсуецца і вяртаецца ў вадкі стан, падаючы назад у каструлю.

Калі лыжка праляжыць доўга, гэты метад перастане працаваць, бо лыжка нагрэецца. Таму перыядычна здымайце яе і давайце астыць — або мяняйце на іншую.

І будзьце асцярожнымі, каб не абпячыся гарачай парай.

Чытайце яшчэ:

Як адчысціць жуйку з адзення

Пакладзіце абутак у маразілку. Эфект будзе нечакана станоўчым

Кіньце часнок ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
пара/адказаць/
09.12.2023
каментатары выпусцілі пару )
0
Васёк/адказаць/
09.12.2023
Жвір, там жа костак няма, што там гіпсаваць)
0
Жвір/адказаць/
09.12.2023
Васёк, ха! гіпсаваць можна ўсё, што ламаецца, дзеля імабілізацыі(!) і дасягненьня тэрапеўтычнага эфекту. Адсутнасьць костак не павінна выклікаць сумневы !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031