Знайсці
05.12.2023 / 17:083РусŁacБел

У Беларусь не прапусцілі 800 папугаяў

У Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці расійскія памежнікі спынілі мікрааўтобус, якім у Беларусь спрабавалі ўвезці «каля 800 галоў дэкаратыўнай птушкі». Гэтымі птушкамі былі разнастайныя папугаі, а таксама амадзіны, паведаміў Рассельгаснагляд.

Мікрааўтобус спрабаваў перасячы мяжу ў аб'езд афіцыйных ветэрынарных кантрольных пастоў.

Уладальнік грузу патлумачыў, што папугаі і амадзіны везліся з асабістай падсобнай гаспадаркі ў Краснадарскім краі ў Бабруйск, дзе іх збіраліся прадаваць. Але ў яго не было суправаджальных дакументаў, каб пацвердзіць паходжанне птушак, іх клінічны стан і эпізаатычную сітуацыю ў рэгіёне, адкуль іх везлі.

Таму птушак вярнулі назад, а іх уладальніка прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Авакада больш шкоднае для птушак, чым хлеб, а вавёркі не пераносяць разынак. Як правільна карміць жывёл і птушак зімой?

У Барысаве ўратавалі маленькую слонку

На Гомельшчыне ў гняздзе застаўся зімаваць бусел. Ці варта з-за гэтага трывожыцца?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.12.2023
idyioty....znaisli ptusak -ekstremistau !
0
38 папугаяў /адказаць/
05.12.2023
Мытнікі развярнулі бус са словамі: "У нас на БТ папугаяў хапае".
05.12.2023
Эх. Интересно, а среди них был мой любимый попугай на буквы г?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829