Знайсці
05.12.2023 / 15:292РусŁacБел

Стала вядома, колькі беларусаў прыцягнулі да адказнасці ва Украіне і колькі выгналі праз несапраўднасць пашпарта

Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны назвала лічбы парушэнняў заканадаўства аб «прававым статусе замежнікаў і асоб без грамадзянства».

За 10 месяцаў 2023 года за пражыванне па несапраўдных дакументах або дакументах, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, Дзяржаўнай міграцыйнай службай было складзена 1965 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да замежнікаў і асоб без грамадзянства. З іх толькі 85 — у дачыненні да грамадзян Беларусі.

За гэты перыяд трое беларусаў былі выправаджаны з Украіны ў прымусовым парадку.

Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны адзначае, што пытанне аб наяўнасці або адсутнасці падстаў для прыцягнення асоб да адміністрацыйнай адказнасці за такія парушэнні вырашаецца ДПС Украіны індывідуальна, з высвятленнем усіх абставін справы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Факт/адказаць/
05.12.2023
Літва, якая ў 15 разоў меньшая за Украіну ўжо больш беларусаў выкінула са сваёй тэрыторыі. 37
6
Пруф/адказаць/
05.12.2023
Факт, а мо з Літав выперлі лукашыстаў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031