Знайсці
05.12.2023 / 14:12РусŁacБел

Прэзідэнт Германіі ўзнагародзіў валанцёра медалём «За заслугі перад ФРГ». Прычына — вельмі незвычайная

У Міжнародны дзень валанцёрства, які адзначаецца 5 снежня, 39-гадовы Ёханэс Мезус атрымаў узнагароду ад прэзідэнта ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмайера. Ёханэсу ўручылі медаль «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй». Валанцёр атрымаў узнагароду за шматгадовую добраахвотніцкую працу, якая складаецца ў тым, каб правесці ў апошні шлях адзінокіх памерлых у Берліне, піша DW.

 У Міжнародны дзень валанцёрства 5 снежня 39-гадовы Ёханэс Мезус атрымаў узнагароду ад прэзідэнта ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмайера. Фото: Sebastian Gollnow / dpa / picture alliance

За апошнія некалькі гадоў 39-гадовы Ёханэс быў удзельнікам больш за 200 пахавальных працэсіяў па ўсім Берліне. Ні з адным з людзей, якіх хавалі, Ёханэс не быў знаёмы: ён прыходзіць на пахаванне тых, каго няма каму праводзіць у апошні шлях.

Пахаванні без родных і сяброў становяцца ўсё больш прывычнай зʼяваю, прынамсі, у Берліне. У 2017 годзе ў нямецкай сталіцы было зарэгістравана каля 2180 пахаванняў за кошт гарадской казны, у 2022 годзе — крыху больш за 2600.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031